Хоревской детский сад №34

Отдел по образованию Пружанского райисполкома

 

Беларусь Библиотечная
Яндекс.Метрика

Меры профилактики по недопущению возникновения и распространения коронавирусной инфекции (COVID-19):

Меры профилактики по недопущению возникновения и распространения коронавирусной инфекции (COVID-19):

Коронавирус: каковы симптомы и как от него защититься? - BBC News ... Правило 1: Соблюдайте гигиену рук! Чистые руки — это гарантия того, что Вы не будете распространять вирусы, инфицируя себя, когда прикасаетесь ко рту и носу, и окружающих — через поверхности.

Как можно чаще, особенно, после пользования общественным транспортом, после любого посещения улицы и общественных мест, перед и после еды, мойте руки водой с мылом или используйте средство для дезинфекции рук.

Носите с собой дезинфицирующее средство для рук или дезинфицирующие салфетки, чтобы иметь возможность в любой обстановке очистить руки. Эти простые меры удалят вирусы с Ваших рук!

Читать далее

Сезонная выстава «Восень — дзіўная пара»

Ва ўстанове адукацыі адбылася сезонная выстава  «Восень — дзіўная пара». У якой прынялі ўдзел дзеці і бацькі. Колькі  незвычайных і цікавых вырабаў.  Усе ўдзельнікі пастараліся, творча падыйшлі да стварэння кампазіцый. Як добра, калі дарослыя часам становяцца дзецьмі і бачаць ў чымсьці звычайным — незвычайнае.

Музычная забава «Восень мы чакалі цэлы год»

Выхаванцы старшай рознаўзроставай групы разам з музычным кіраўніком Аляксеенка В.В. сустракалі Восень.  Рыхтавалі для яе пачастункі, расказвалі вершы, спявалі песні, танцавалі, гулялі ў гульні.  Шмат станоўчых эмоцый і добрага настрою атрымалі выхаванцы, а яшчэ і падарункі ад Восені.

Музычная забава «Прагулка ў асенні лес»

8 кастрычніка выхаванцы разам з музычным кіраўніком Аляксеенка В.В. адправіліся на прагулку ў асенні лес. Дзеці з задавальненнем гулялі з восеньскімі лісточкамі, знайшлі ў лесе шмат грыбоў, пераўтвараліся ў лясных жывёл,  сустрэліся з казачным героям Мухаморам.  Ад забавы выхаванцы атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Правілы паводзін на дарозе

Дзеці пачынаюць знаёміцца з правіламі дарожнага руху яшчэ задоўга да прыходу ў дзіцячы сад. Першыя веды яны атрымоўваюць назіраючы за сваімі бацькамі. Таму вельмі важна, каб бацькі самі не толькі ведалі, але і выконвалі правілы дарожнага руху і тым самым вучылі сваіх дзяцей. Ва ўстанове адукацыі вядзецца актыўная праца па фарміраванню ў выхаванцаў асноў бяспекі жыццядзейнасці. Выхавальнікі праз разнастайныя віды дзейнасці (заняткі, гульні,  гутаркі, разгляд ілюстрацый, чытанне мастацкай літаратуры і інш.) фарміруюць у дзяцей уяўленні пра бяспечныя ўмовы навакольнага асяроддзя, пра правілы паводзін на дарозе.

Дзеці і небяспека дома.

Похожее изображение

У выхаванні дзяцей вялікая роля  належыць сям’і.  Гэта гарманічныя ўзаемаадносіны ў сям’і на аснове жыццёвай мудрасці, узаемаразумення, павагі, прыгажосці, дабра.

Гэта – бацькі, якія паказваюць станоўчы прыклад сваім дзецям. Важна, каб бацькі зразумелі, што нельга патрабаваць ад дзіцяці выканання таго ці іншага правіла паводзін, калі яны самі не заўсёды выконваюць. Асаблівая бацькоўская адказнасць заключаецца ў тым, каб дома было як мага менш бяспечных сітуацый.

Дашкольны ўзрост – перыяд набыцця ведаў, уменняў, навыкаў. Дадатковаму выкананню гэтай важнай жыццёвай фунцыі спрыяюць характэрныя здольнасці дзяцей гэтага ўзросту: павышаная ўспрыймальнасць, уражлівасць, дапытлівасць, гульнявыя адносіны да многага з таго з чым яны сутыкаюцца.

Агульныя парады па ановам бяспекі жыццядзейнасці дома для дзіцяці: Читать далее

Забава «Чароўны яблык»

Пачатак навучальнага года выхаванцы разам з музычным кіраўніком і выхавальнікамі адзначылі вясёлай забавай «Чароўны яблык».  Дзеці з задавальненнем выконвалі заданні, гулялі ў гульні, танцавалі. Весела і забаўна прайшоў час.