Свята 8 Сакавіка
Ва ўстанове адукацыі адзначылі свята 8 сакавіка нашы выхаванцы. Дзеці спявалі, танцавалі, расказвалі вершы. Кветкі і падарункі, створаныя рукамі парадавалі матуль.
Навагоднія святы
Новы год — час выканання жаданняў, а для дзяцей чаканне навагодняга свята звязана з прадчуваннем чараўніцтва ад сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай. Атмасфера свята панавала ў дзіцячым садзе ўвесь пераднавагодні тыдзень, і праведзеныя святы акунулі ўсіх у казку.
Алімпійскія гульні.
15 чэрвеня ў дзіцячым садзе прайшлі летнія алімпійскія гульні, у якіх прынялі ўдзел выхаванцы рознаўзроставай групы ад 4 да 6 гадоў. Дзеці спаборнічалі ў розных эстафетах. Выхаванцы ўмацоўвалі здароўе, назапашвалі рухальны вопыт, атрымалі шмат станоўчых эмоцый.
Дзень абароны дзяцей.
Ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы пасвечаныя Дню абароны дзяцей. Няхай дзіцячыя ўсмешкі асвятляюць нашу планету, і кожны маленькі жыхар нашай зямлі будзе здаровым і шчаслівым.
Да пабачэння дзіцячы сад
Бывай, бывай,
Дзіцячы сад!
Ужо нас
Кліча школа.
Мы Вялікдзень святкавалі.
Ва ўстанове адукацыі ва ўсіх рознаўзроставых групах прайшлі забавы «Вялікодны кошык». Выхаванцы Вялікдзень сустракалі — яйкі каталі, весела гулялі.
Свята 8 Сакавіка
Ва ўстанове адукацыі прайшло свята, прысвечанае міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка. Выхаванцы падчас свята сусрэліся з казачнымі персанажамі, спявалі песні, танцавалі танцы, праявілі свае творчыя здольнасці ў інсцэніроўцы казкі.
Музычныя забавы «Свята тат» і «Аты-баты, ішлі салдаты»
Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з дзяцінства. Свята 23 лютага — добрая нагода для выхавання ў дзяцей пачуцця далучэння да лепшых традыцый сваёй Радзімы, фарміравання ў выхаванцаў гонару за абаронцаў Айчыны.
Зімовыя забавы
Прагулкі з дзецьмі на свежым паветры маюць вялікае значэнне для іх фізічнага развіцця. Прагулка з’яўляецца першым і найбольш даступным сродкам загартоўвання дзіцячага арганізма.