Сустрэча са школьнікамі.

У госці да выхаванцаў  завіталі вучні 4 класа  разам са сваім класным кіраўніком Марчык Таццянай Пятроўнай. Школьнікі    правялі для сваіх малодшых сяброў майстар-клас па вырабу віншавальных  паштовак і кветак, а таксама расказалі пра свае школьныя будні. Выхаванцы старшай групы пазнаёміліся са сваёй будучай настаўніцай, пагутарылі аб вучобе ў школе.

Продолжить чтениеСустрэча са школьнікамі.

Адкрыты ўрок у школе

У рамках выканання плана пераемнасці ў рабоце школы і дзіцячага сада  17 снежня выхавацелі дашкольнай адукацыі наведалі ўрок у 1 класе, які правяла Насытка Святлана Уладзіміраўна.

Продолжить чтениеАдкрыты ўрок у школе

Экскурсія ў школу

Для выхаванцаў старшай рознаўзроставай групы была арганізавана экскурсія ў ДУА «Хараўская сярэдняя школа». У госці да вучняў, з мэтай фарміравання эмацыянальна-станоўчага ўспрыняцця працэсу навучання, інтарэсу да школы.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў школу

Акцыя «Памяць пакаленняў»

16 лістапада ў рамках узаемадзеяння ДУА «Хараўскі дзіцячы сад №34» і  ДУА «Хараўская сярэдняя школа» была праведзена акцыя «Памяць пакаленняў», у час якой выхаванцы і вучні ўстаноў адукацыі навялі парадак каля помніка воінам-аднасяльчанам.

Продолжить чтениеАкцыя «Памяць пакаленняў»

Метадычная нарада

 Ва ўстанове адукацыі ДУА «Хараўская сярэдняя школа» адбылася нарада педагогаў ДУА «Хараўская сярэдняя школа» і ДУА «Хараўскі дзіцячы сад №34».   Мэтай нарады была  — сістэма планавання пераемнасці дашкольнай і пачатковай адукацыі.

 

Продолжить чтениеМетадычная нарада

Сустрэча з першакласнікамі.

Выхавальнік Арцямук А.М. наведала ўрок беларускай мовы ў першым класе ДУА «Хараўская сярэдняя школа». Вучні з радасцю сустрэлі свайго выхавальніка, актыўна ўдзельнічалі на ўроку, пазнаёміліся з літарай «Я». Дзеці разам з настаўніцай Драздовай В.А. паказалі, чаму яны ўжо навучыліся. Першакласнікі прапанавалі выхавальніку паглядзець выставу з прыроднага матэрыялу.  На развітанне Алена Мікалаеўна падаравала дзецям размалёўкі з вершам, каб любілі сваю родную мову.

Продолжить чтениеСустрэча з першакласнікамі.

Падарожжа ў школу

Выхаванцы старэйшай групы разам з выхавальнікам Таццянай Уладзіміраўнай Новік наведалі Хараўскую сярэднюю школу .                                                  Спачатку яны адправіліся на экскурсію па школе і нават пасядзелі за партамі першакласнікаў.  Вучні першага класа паказалі выхаванцам свой клас, кніжкі.

 

Затым дзеці трапілі на  конкурс кліпаў «Свет прафесій», напрыканцы якога  вучні 4 класа, разам з настаўніцай Вольгай Антонаўнай Драздовай падарылі  выхаванцам размалёўкі. Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый, добрага настрою, а яшчэ жаданне хутчэй падрасці і пайсці вучыцца ў школу.

Продолжить чтениеПадарожжа ў школу