Восеньская забава

Восень, восень залатая

Сее радасць на зямлі,
Хмарка ў сінім небе тае,

Мкнуць у вырай жураўлі. 
Ніткай срэбнай павуцінне
Ў косах сонейка блішчыць.
Што за цуднае зіхценне!
Што за ціш вакол стаіць!
Я іду лясною сцежкай,
Як па мяккім дыване.
Восень з ветлівай усмешкай
На спатканне выйшла мне.
Ярка, хораша прыбрала
Ўсюды дрэвы і кусты
I зямлю памалявала
Ў колер жоўта-залаты.

16 кастрычніка ва ўстанову адукацыі завітала Восень. Выхаванцы з радасцю яе сустракалі: спявалі песні, танцавалі, гулялі ў гульні. Весела і забаўна прайшоў час. (гл. фотагалерэю)

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.