«Мая сям’я – за здаровы лад жыцця»

Кансультацыя для бацькоў

«Мая сям’я – за здаровы лад жыцця»

Усе бацькі хочуць, каб іх дзеці раслі здаровымі, моцнымі, вынослівымі. Але часта забываюць пра тое, што добрыя фізічныя дадзеныя абумоўлены тым ладам жыцця, які вядзе сям’я, рухальнай актыўнасцю дзіцяці. Вынікі апошніх даследаванняў падцвярджаюць, што сучаснае грамадства мала надае ўвагі здароваму ладу жыцця, фізічнаму развіццю чалавека, паколькі становіцца ўсё менш стымулаў для натуральнага руху. Мы жывем у эканомна пабудаваных кватэрах, тэмп сучаснага жыцця змушае нас часта карыстацца асабістым ці гарадскім транспартам, атрымліваць інфармацыю з дапамогай тэлебачання, інтэрнэту — усё гэта патрабуе моцнага здароўя. Фарміраванне здаровага ладу жыцця павінна пачынацца з нараджэння дзіцяці для таго каб у чалавека ўжо выпрацавалася ўсвядомленае стаўленне да свайго здароўя.

Існуе правіла: «Калі хочаш выхаваць сваё дзіця здаровым, сам ідзі па шляху здароўя, інакш дзіця няма куды будзе весці!». Паняцце пра здаровы лад жыцця ўключае ў сябе шмат аспектаў.

Знаходжанне на свежым паветры. Прагулка з’яўляецца адным з істотных кампанентаў распарадку дня. Гэта найбольш эфектыўны від адпачынку, добра аднаўляе зніжаныя ў працэсе дзейнасці функцыянальныя рэсурсы арганізма, і ў першую чаргу — працаздольнасць. Знаходжанне на паветры спрыяе павышэнню супраціўляльнасці арганізма і загартоўвае яго. Пасля актыўнай прагулкі ў дзіцяці заўсёды нармалізуецца апетыт і сон. Прагулка павінна праводзіцца ў любое надвор’е, за выключэннем асабліва неспрыяльных умоў. Пры гэтым адзенне і абутак павінны адпавядаць надвор’і і ўсім гігіенічным патрабаванням. Падчас прагулкі нельга дапускаць, каб дзеці працяглы час знаходзіліся ў адной паставе, таму неабходна змяняць іх від дзейнасці і месца гульні. Добра сумяшчаць прагулкі са спартыўнымі і рухомымі гульнямі.

Разнастайнасць харчавання. У рацыёне дзіцяці павінны прысутнічаць агародніна, садавіна, кашы, малочныя прадукты. Неабходна ўключаць у рацыён прадукты, багатыя вітамінамі, мінеральнымі солямі (кальцыем, фосфарам, жалезам, магніем, меддзю, а таксама бялком. Немалаважнае значэнне мае рэжым харчавання,  захаванне пэўных інтэрвалаў паміж прыёмамі ежы.

Захаванне асабістай гігіены. Дзіцяці неабходна засвоіць ўсе асноўныя гігіенічныя навыкі, зразумець іх важнасць і прывыкнуць сістэматычна выконваць іх правільна і хутка. Лепш за ўсё паказаць асабісты прыклад (догляд за зубамі, мыццё рук, купанне, змена бялізны).

Рэгулярнае загартоўванне. Неабходна актыўна выкарыстоўваць прыродныя фактары навакольнага асяроддзя: чыстую ваду, ультрафіялетавыя прамяні сонечнага святла, чыстае паветра, так як натуральныя сілы прыроды ўяўляюць сабой звыклыя кампаненты навакольнага асяроддзя і неабходныя для жыццядзейнасці арганізма.

Захаванне распарадку дня. Рацыянальны рэжым дапамагае працаваць усім органам таксама згодна рэжыму. Правільна арганізаваны распарадак дня аптымальна спалучае перыяд няспання і сну дзяцей на працягу сутак, задавальняе іх патрэбы ў ежы, у дзейнасці, адпачынку, рухальнай актыўнасці і інш. Рэжым дысцыплінуе дзяцей, спрыяе фармаванню многіх карысных навыкаў, прывучае іх да пэўнага рытму.

Спакой і любоў. Тут можна вылучыць 2 аспекты: спакой павінен панаваць у сям’і і захоўвацца ў дзіцячым садзе. Дзіцяці неабходны спакойны, памяркоўны псіхалагічны клімат у сям’і. Яно павінна ведаць, што дома яго чакаюць і любяць, тады яно зможа справіцца з любой задачай.

Фарміраванне цікавасці да аздараўлення. Чым раней дзіця атрымае ўяўленне пра будову цела чалавека, даведаецца пра важнасць загартоўвання, руху, правільнага харчавання, сну, тым раней яно будзе далучана да здаровага ладу жыцця. Неабходныя развіваючыя гульні, цікавыя апавяданні аб добрым і дрэнным з падвядзеннем вынікаў.

Удар па здароўю дзіцяці наносяць шкодныя схільнасці бацькоў. Не сакрэт, што дзеці, бацькоў, якія кураць  хварэюць бронхалёгачнымі захворваннямі часцей, чым дзеці  тых, бацькоў, якія не кураць.

Цяжкія вынікі для здароўя дзіцяці маюць траўмы і няшчасныя выпадкі, таму дзяцей ні ў якім разе нельга пакідаць адных, без нагляду. Дзеці вельмі дапытлівыя і ва ўсім імкнуцца пераймаць нас, дарослых. Яны могуць ўключаць электранагравальныя прыборы, любяць гуляць з дробнымі прадметамі і інш.

Памятаеце, здароўе дзіцяці ў вашых руках!

Здароўе дзіцяці вышэй за ўсё,

Багацце зямлі не заменіць яго.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.