Мая сям’я

Сям’я! Менавіта з яе пачынаецца жыццё чалавека, менавіта тут адбываецца пазнанне любові і павагі, радасці і дабра, менавіта ў сям’і нас вучаць зносінам з навакольным светам, менавіта тут закладваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне традыцыі.  15 мая  штогод адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. У гэты дзень прынята віншаваць сваіх родных, сказаць ім цеплыя ветлівыя словы. У нашай установе адукацыі святочную дату адзначылі рознымі мерапрыемствамі: у групах былі арганізаваны выставы сямейных малюнкаў, былі зроблены віншавальныя паштоўкі рукамі дзяцей, праведзены тэматычныя заняткі і інш.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.