Хоревской детский сад №34

Отдел по образованию Пружанского райисполкома

 

Беларусь Библиотечная
Яндекс.Метрика

“Калабок-залаты бок”

Выхаванцы малодшай рознаўзроставай групы разам з выхавальнікам Новік Таццянай Уладзіміраўнай  пабывалі ў гасцях  ў  “Калабка”.

Жыў – быў Калабок
Вырас не на градцы, Дзед яго іспёк».
Не, – не Дзед, а Баба. Пераблытаў  усё!

Я пачну спачатку. Раскажу яшчэ
Пра ваўка і зайца, ну і пра лісу.
Калабок іх у казцы сустрэў  усіх у лесе.

Знаёмімся з жыццём нашых продкаў

Вельмі радасна  і пазнаваўча для нашых выхаванцаў прайшла экскурсія ў час вясновых канікул у школьны этнаграфічны музей. Граматна і цікава яе правяла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Станіславаўна Шкуратава. Дзеці з задавальненнем разглядалі ўбранства вясковай хаты, даведаліся аб яе частках. Іх увагу прыцягнулі прылады для працы нашых продкаў, хатнія рэчы, убранства ложкаў, вышытыя ручнікі і аддзенне. Доўга дзеці разглядалі кросны і прадметы вырабленыя на іх. Экскурсія дапамагла зрабіць экскурс у мінулае, даведацца аб забытых назвах, замацаваць іх. Вялікі дзякуй, Святлана Станіславаўна!

SAM_2490

Дзе начуе сонейка

 З’явы нежывой прыроды суправаджаюць нашых дзяцей з моманту нараджэння. Так, цёплым летнім днём яны назіраюць за  сонейкам, а зімовым вечарам са здзіўленнем глядзяць на месяц, цёмнае неба ў зорках, адчуваюць як мароз шчыпле шчочкі. Магчымасць сістэматызаваць і мэтанакіраваць азнаямленне дашкольнікаў са з’явамі нежывой прыроды была ў час наведвання Планетарыя 19.03.2015года. Выхаванцы разам з казачным зайчыкам Тофікам даведаліся чаму Сонейка кладзецца спаць у   адным баку неба, а ўзыходзіць у другім, чаму адбываецца змена дня і ночы, што на Месяцы ёсць горы і азёры, замацавалі веданне назваў планет, даведаліся аб гісторыі ўтварэння сузор’яў.

 SAM_2492

Падарожжа з дзедам Усяведам

Падарожжа  выхаванцаў  старэйшай рознаўзроставай групы з выхавальнікам вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Астанкавай Алёнай Уладзіміраўнай адбылося  па старонках гісторыі роднага краю. Дзеці пабывалі ў розных куточкай нашай любімай краіны,у Белавежскай пушчы, успомнілі нацыянальныя сімвалы, беларускія народныя казкі. А потым дружна майстравалі конусавы тэатр для сваіх малодшых сяброў.


Агарод на акенцы

 

 

Дзень бяспекі ва ўстанове дашкольнай адукацыі

5 сакавіка 2015 года ў нашым дзіцячым садзе была праведзена прафілактычная акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”. Яе мэта: фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў галіне абароны ад надзвычайных сітуацый. У ходзе быў адпрацаваны план    эвакуацыі выхаванцаў.


“Матуліна краіна”

Пад такой назваю 03.03.2015 года ў ДУА “Хараўскі дзіцячы сад №34” адбыўся святочны ранішнік, прысвечаны Дню 8 Сакавіка. Распрацоўвалі сцэнарый свята музычны кіраўнік Басак І.В. і выхавальнік Новік Т.У. Хлопчыкі і дзяўчынкі сумесна з Джынам шукалі краіну мам,  з вялікай любоўю чыталі пранікнёныя вершы для іх, дарылі   рытмічныя танцы, дзякавалі за клапатлівыя бабуліны рукі. Усе госці з задавальненнем атрымалі падарункі, зробленыя рукамі сваіх дзяцей.

SAM_2357                      SAM_2371

Спартыўна-музычны адпачынак “Са святам, тата!”

24 лютага 2015 года  ў нашай дашкольнай установе было шматлюдна, дзетсадаўцы віншавалі сваіх тат і дзядуль з Днём абаронцы Айчыны. У свяце прымалі ўдзел дзве каманды-“Лётчыкі” і “Танкісты”. Разам са сваімі татамі дзеці  вучыліся “смела пакараць пераправу”,”своечасова дастаўляць данясенне”, “хутка перавозіць баепрыпасы”, нават якасна  будавалі ваенную базу. Паміж конкурсамі выхаванцы радавалі  прыгожымі песнямі, заліхвацкімі танцамі, шчырымі вершамі. Узнагародай усім сабраўшымся сталі шчырыя віншаванні і зарад бадзёрасці і радасці.SAM_2304

 

“Чароўны куфэрак”

16 лютага 2015 года ў ДУА “Хараўскі дзіцячы сад №34” праведзены адкрыты занятак з мэтай вырашэння гадавой задачы ўстановы па развіццю маўлення выхаванцаў праз тэатральна-гульнявую дзейнасць. У старэйшай групе выхавальнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі  Арцямук Алена Мікалаеўна са сваімі выхаванцамі ўспомнілі беларускія вершы, прыказкі аб любімай радзіме, загадалі загадкі для гасцей (дзяцей малодшай групы і педагогаў) і  паказалі гульню-драматызацыю “Рукавічка”.20150213_094507