Забеспячэнне асабістай бяспекі і захаванне здароўя — адзін з найважнейшых бакоў практычных інтарэсаў чалавецтва са старажытных часоў і да нашых дзён. Ва ўмовах сучаснага грамадства пытанні бяспекі жыццядзейнасці рэзка абвастрыліся і прынялі характэрныя рысы праблемы выжывання чалавека. Асаблівую трывогу мы адчуваем за самых безабаронных грамадзян — за маленькіх дзяцей. Дзіця вельмі часта з’яўляецца крыніцай небяспекі. Сваімі дзеяннямі або бяздзейнасцю яно можа стварыць для сябе або для навакольных рэальную пагрозу жыццю або здароўю. Адной з самых распаўсюджаных прычын надзвычайных падзей з’яўляецца пажар. Узровень дзіцячай смяротнасці і траўматызму падчас пажараў шмат у чым абумоўлены недастатковай арганізацыяй прафілактыкі, працэсу навучання дзяцей у галіне пажарнай бяспекі. Таму рашэнне гэтай праблемы з’яўляецца актуальным і значным. Навучанне дзяцей дзеянням у экстрэмальных сітуацыях — складаны і шматпланавы працэс, які не павінен абмяжоўвацца рамкамі адукацыйнага працэсу ва установе адукацыі. «Сям’я і дзіцячы сад — два выхаваўчых інстытута, кожны з якіх валодае сваім адмысловым зместам і дае дзіцяці пэўны сацыяльны вопыт». Толькі ва ўзаемадзеянні адзін з адным мы можам стварыць аптымальныя ўмовы для ўваходжання маленькага чалавека ў вялікі свет. Задача дарослых, педагогаў і бацькоў ў тым, каб засцерагаць і абараняць дзіця, знаёміць з правіламі пажарнай бяспекі, рыхтаваць яго да сустрэчы з рознымі складанымі, а часам і небяспечнымі жыццёвымі сітуацыямі.
Памятка для бацькоў «Дапамажыце дзецям запомніць правілы пажарнай бяспекі»
Пажарная бяспека дома (у кватэры)
1. Вывучыце і запішыце на аркушы паперы ваш адрас і тэлефон. Пакладзеце гэты лісток побач з тэлефонным апаратам.
2. Не гуляйце дома з запалкамі. Гэта можа стаць прычынай пажару.
3. Адыходзячы з дому ці з пакоя, не забывайце выключыць электрапрыборы, асабліва прасы, абагравальнікі, тэлевізар, свяцільні і г.д.
4. Не сушыце бялізну над плітой. Яна можа загарэцца.
5. Не падыходзь да печкі і не адчыняй дзверцы.
6. Ні ў якім разе не запальвай феерверкі, свечкі або бенгальскія агні без дарослых.
Пры пажары ў доме.
1. Выклічце пажарную ахову па тэлефоне «101», з мабільнага «112».
2. Неадкладна пакіньце памяшканне, зачыніце за сабой дзверы.
3. Рухайцеся да выхаду паўзком або прыгнуўшыся.
4. Накрыйце галаву мокрай шчыльнай тканінай.
5. Дыхайце праз мокрую насоўку.
6. Паведаміце пра пажар суседзям, клічце на дапамогу.