Адзіны санітарны дзень па добраўпарадкаванні

31 кастрычніка прайшоў адзіны санітарны дзень па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Супрацоўнікі ўстановы адукацыі калектыўна выйшлі на ўборку лістоты.

Продолжить чтениеАдзіны санітарны дзень па добраўпарадкаванні

Дзень здароўя

У рамках дня здароўя з выхаванцамі былі праведзены спартыўныя спаборніцтвы. Выхаванцы праявілі свой спрыт, хуткасць рэакцыі, паказалі аб сваіх фізічных якасцях, умацавалі тым самым сваё здароўе, а таксама правялі час весела і з карысцю для свайго арганізма.

Продолжить чтениеДзень здароўя

Інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь — энергаэфектыўная краіна»

З 30 кастрычніка па 11 лістапада 2024 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь — энергаэфектыўная краіна». Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння (11 лістапада).

Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 № 239-З «Аб энергазберажэнні».

Мэта правядзення акцыі — павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці і ў быце, што з’яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.

 

 

Продолжить чтениеІнфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь — энергаэфектыўная краіна»

Пераемнасць са школай.

Педагогі дашкольнай адукацыі ў рамках пераемнасці са школай 23 кастрычніка наведалі ўрок матэматыкі ў першым класе ДУА » Хараўская сярэдняя школа». Выхавацелям премна было назіраць за свамі выхаванцамі, іх поспехамі і дасягненнямі, гутарыць з іх першым настаўнікам, а таксама атрымаць словы падзякі аб падрыхтоўцы выхаванцаў да школы. У год Якасці асаблівая ўвага надаецца якаснаму выкананню сваіх працоўных абавязкаў, якія можна назіраць праз вынік — падрыхтоўку выхаванцаў.  Прайшоў круглы стол з педагогамі, на якім былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва на бягучы навучальны 2024\2025 год.

 

Продолжить чтениеПераемнасць са школай.

«Тыдзень бацькоўскага кахання»

У рамках «Тыдня бацькоўскага кахання» прайшлі розныя мерапрыемствы: фотавыстава «Мая мама», «Сям’я ў фотааб’ектыве», сумесная выстава работ з прыроднага матэрыялу «Усё нам з татам па плячы», дзеці малявалі сваю сям’ю, чыталі вершы для мам, выраблялі віншавальныя паштоўкі.

Продолжить чтение«Тыдзень бацькоўскага кахання»

«Мамачка, матуля, я цябе віншую!»

Выхаванцы дашкольнай установы падрыхтавалі для сваіх матуль віншавальныя паштоўкі і вершы. Для прыгожых фотаздымкаў была арганізавана фотазона.

 

Продолжить чтение«Мамачка, матуля, я цябе віншую!»

РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АКЦЫЯ «ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ»

У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ СТАРТУЕ РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АКЦЫЯ «ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ»
Яна праходзіць з 14 кастрычніка да 30 кастрычніка.
У мэтах зніжэння колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны невыканання правілаў пажарнай бяспекі і павышэння інфармавання насельніцтва аб магчымасці арганізацыі па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі праводзіцца рэспубліканская акцыя па прадухіленні ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе «За бяспеку разам».
У ходзе акцыі ўпор будзе зроблены на інфармаванне насельніцтва аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
У рамках акцыі ў якасці кансультатыўнай дапамогі ратавальнікі прапануюць грамадзянам звярнуцца ў Пружанскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па нумары 2-99-05 для правядзення праверкі супрацьпажарнага стану жылля інспектарам.
Паважаныя грамадзяне, паклапаціцеся аб сваёй бяспецы

Продолжить чтениеРЭСПУБЛІКАНСКАЯ АКЦЫЯ «ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ»

Хваёвая тэрапія

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Арцямук А.М. правяла з выхаванцамі майстар-клас на тэму «Сасновая тэрапія. Вучымся правільна дыхаць.» Яна расказала аб карысці наведвання хваёвага лесу, аб тым як правільна неабходна дыхаць, разам з выхаванцамі разгледзелі сасну і яе плады, пагулялі з шышкамі.

Продолжить чтениеХваёвая тэрапія