Навагодні ранішнік «Прыгоды снежнай Бабы»
Выхаванцы разам з казачнымі героямі адправіліся на сустрэчу прыгодам ,вадзілі карагоды вакруг елкі, чыталі вершы, танцавалі, спявалі песні, ігралі са Снягурачкай, выручалі з бяды Снежную бабу, а самае галоўнае — за свае намаганні атрымалі навагоднія падарункі ад Дзядулі Марозу.
«Казка ў гасцях у дзяцей»
У рамках рэалізацыі гадавой задачы выхавальнікам дашкольнай адукацыі Шчэсняк С.У. быў падрыхтаваны занятак па адукацыйнай галіне «Мастацкая літаратура» «Казка ў гасцях у дзяцей». Выхавальнік сумесна з выхаванцамі адправіліся на экскурсію ў бібліятэку, успомнілі рускія народныя казкі, расказалі пра сваіх любімых герояў, а таксама змаглі паўдзельнічаць у пастаноўцы казкі.
«Бяспечны Новы год!»
З 16 снежня ў Пружанскім раёне стартуе кампанія МНС «Бяспечны Новы год!»
Новы год — гэта свята, якое з нецярпеннем чакаюць і дарослыя, і дзеці. Весялосць, радасны смех — такія эмоцыі звычайна звязаныя з сустрэчай Новага года. Але нават падчас святочнай весялосці не варта забываць аб бяспецы. Каб калядныя і навагоднія святы не былі азмрочаныя пажарамі і надзвычайнымі здарэннямі, ратавальнікі традыцыйна ў перыяд з 16 па 30 снежня правядуць рэспубліканскую інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію «Бяспечны Новы год!». Кампанія пройдзе ў два этапы.
«Птушыная сталоўка»
Выхаванцы разам з выхавацелем Арцямук А. М. замацавалі птушыныя сталоўкі, каб у зімнія халады дапамагаць птушкам .
«Гарачая лінія»
Ва ўстанове па пятніцам працуе «гарачая лінія» па пытаннях магчымасці паведамлення аб незаконных дзеяннях з боку адміністрацыі і работнікаў установы адукацыі
тэл.( 801632) 63-5-59