2025 год — Год Добраўпарадкавання

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ № 1, якім 2025 год аб’яўлены Годам добраўпарадкавання.
Гэты год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Рэалізоўваць гэтыя мерапрыемствы дзяржава будзе сумесна з арганізацыямі і грамадзянамі.
У 2025 годзе будуць прыняты маштабныя меры, у тым ліку па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб’ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак. Адбудзецца не менш як два рэспубліканскія суботнікі.
Ураду даручана ў месячны тэрмін зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў Года добраўпарадкавання.
Указ прадугледжвае актывізацыю валанцёрскага руху і рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на добраўпарадкаванне краіны.
Год добраўпарадкавання закліканы аб’ядна ць намаганні дзяржавы і грамадства па далейшым паляпшэнні якасці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.