Дзе начуе сонейка

 З’явы нежывой прыроды суправаджаюць нашых дзяцей з моманту нараджэння. Так, цёплым летнім днём яны назіраюць за  сонейкам, а зімовым вечарам са здзіўленнем глядзяць на месяц, цёмнае неба ў зорках, адчуваюць як мароз шчыпле шчочкі. Магчымасць сістэматызаваць і мэтанакіраваць азнаямленне дашкольнікаў са з’явамі нежывой прыроды была ў час наведвання Планетарыя 19.03.2015года. Выхаванцы разам з казачным зайчыкам Тофікам даведаліся чаму Сонейка кладзецца спаць у   адным баку неба, а ўзыходзіць у другім, чаму адбываецца змена дня і ночы, што на Месяцы ёсць горы і азёры, замацавалі веданне назваў планет, даведаліся аб гісторыі ўтварэння сузор’яў.

 SAM_2492

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.