Прагулка ў лес

Кожны чалавек павінен адчуваць любоў да прыроды, павагу да ўсяго жывога. Калі мы бліжэй да прыроды, тым эфектыўней становіцца экалагічнае выхаванне. Таму ў нашай дашкольнай установе прагулкі-паходы шырока выкарыстоўваюцца для азнаямлення дзяцей з прыродай. Яны даюць магчымасць фарміраваць уяўленні  дзяцей пра змены пор года, змены ў жыцці раслін і жывёл. Выхаванцы з цікавасцю разглядаюць расліны лесу, замацоўваюць правілы паводзін у прыродзе. Прагулкі прыносяць дзецям радасць і задавальненне ад зносін з прыродай, дапамагаюць ўбачыць яе прыгажосць.

Пад снегам  — дарога,

на снезе  — лыжня.

У лесе зімовым

Стаіць цішыня.

Кусточкі і дрэвы

заснулі даўно,

І песень птушыных

зусім не чутно.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.