У рамках выканання плана пераемнасці паміж ДУА «Хараўскі дзіцячы сад №34» і ДУА «Хараўская сярэдняя школа» выхаванцы дзіцячага сада наведалі школьную бібліятэку. З мэтай развіцця маўлення, камунікатыўных навыкаў бібліятэкар Зорка Таццяна Юр’еўна правяла для выхаванцаў цікавую экскурсію па бібліятэцы, пагутарыла з імі пра надыходзечае свята — Новы год, пра зімовыя з’явы. Выхаванцы адгадвалі загадкі, якія загадвала бібліятэкар. На памяць дзеці атрымалі ў падарунак маленькія кніжкі. Пакідаць бібліятэку ім не хацелася, таму яны паабяцалі, што прыйдуць сюды ячшэ.