Ой, ладачкі-ладкі, надыйшлі Калядкі!

Фальклор — галоўнае мастацкае багацце нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў і бесперапыннасць духоўнага развіцця.

Святы і абрады, на якіх гучаць беларускія песні, выконваюцца карагоды, танцы і гульні, з’яўляюцца арганічнай часткай народнай культуры. Праз іх не толькі поўніцца і актывізуецца беларускі слоўнік дзіцяці, выхоўваецца любоў і павага да роднай мовы, але і спасцігаецца светапогляд, душа, мудрасць, гумар, таленавітасць, майстэрства свайго народа.

Выхаванцы дзіцячага сада з задавальненнем  удзельнічалі ў фальклорнай забаве «Ой, ладачкі-ладкі, надыйшлі Калядкі!».   Забава прайшла весела і цікава. Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.