Хто з нас не маляваў у дзяцінстве каляровай крэйдай на асфальце? Маляванне крэйдай — гэта вяселы, забаўны занятак для дзяцей. Выхаванцы ў Міжнародны дзень сям’і малявалі кожны сваю сям’ю. У сваіх малюнках дзеці перадалі яркасць вясновых фарбаў, сонечныя дзянькі і канешне шчаслівую сям’ю. Кожны малюнак быў цікавы і прыгожы. Бацькі калі прыходзілі за сваімі дзеткамі з цікавасцю разглядалі малюнкі.