Сустрэча з першакласнікамі.

Выхавальнік Арцямук А.М. наведала ўрок беларускай мовы ў першым класе ДУА «Хараўская сярэдняя школа». Вучні з радасцю сустрэлі свайго выхавальніка, актыўна ўдзельнічалі на ўроку, пазнаёміліся з літарай «Я». Дзеці разам з настаўніцай Драздовай В.А. паказалі, чаму яны ўжо навучыліся. Першакласнікі прапанавалі выхавальніку паглядзець выставу з прыроднага матэрыялу.  На развітанне Алена Мікалаеўна падаравала дзецям размалёўкі з вершам, каб любілі сваю родную мову.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.