Ва ўстанове адукацыі прайшоў семінар-практыкум для педагогаў «Выкарыстанне тэатральных гульняў у педагагічнай працы». Выхавальнік Арцямук А.М. расказала пра тэатралізаваныя гульні, пра тое як выкарыстоўвае іх у сваёй працы. У практычнай часцы Алена Мікалаеўна прапанавала педагогам пераўтварыцца на хвілінку ў маленькіх дзетак і пагуляць у тэатралізаваную гульню «У госці да сонейка».