РЭКАМЕНДАЦЫІ БАЦЬКАМ

РЭКАМЕНДАЦЫІ БАЦЬКАМ

Гендэрнае выхаванне”

У развіцці гендэрных уяўленняў дашкольнікаў вялікую ролю мае выхаванне бацькоў. Каб не дапусціць памылак, прапануем Вам рэкамендацыі:

  • Ні ў якім разе нельга забывацца пра тое, што побач дзіця, якое мае пэўную палавую прыналежнасць. Адпаведна, хлопчык гэта ці дзяўчынка, яны  па-рознаму думаюць, адчуваюць і дзейнічаюць. Менавіта таму адносіцца да іх трэба індывідуальна, але, абавязкова любіць.
  • Нельга параўноўваць хлопчыкаў і дзяўчынак. Тым больш ставіць іх у прыклад адзін аднаму, паколькі яны зусім розныя.

  • Неабходна памятаць, што параўноўваць дзяцінства мамы для сына  бескарысна, паколькі набыты мамай у маладыя гады вопыт дзіцяці наўрад ці спатрэбіцца.
  • Пры спробе даць заўвагу дзяўчынцы не трэба павышаць голас: для пачатку неабходна даступна сфармуляваць прэтэнзіі. Інакш дзіця разгубіцца.
  • А вось з хлопчыкам доўгія размовы не дапамогуць. Ён проста стоміцца слухаць і нічога не зразумее. Таму размова з ім павінна быць даступнай,аргументаванай і кароткай .
  • Усім вядома, што дзяўчынкі бываюць капрызнымі. Але трэба таксама памятаць, што часта гэта адбываецца ад стомы. А калі стамляюцца хлопчыкі, гэта ўплывае на разумовыя здольнасці. Але не трэба за гэта сварыць: у такой сітуацыі трэба дапамагчы дзіцяці расслабіцца.
  • Часта бывае так, што бацькі свараць дзіця за адсутнасць поспеху ў якой-небудзь справе . Як правіла, гэта бывае з-за таго, што дашкольнік не атрымаў своечасовую падтрымку і дапамогу. У гэтым выпадку вінаваты не ён, а бацькі.
  • Запамятайце , што нельга крычаць на дзіця за тое, што яно чагосьці не ведае ці не разумее. Яно яшчэ занадта маленькае і не можа ведаць столькі , колькі дарослыя.

Ну і апошняя  парада. Для таго каб не ўзнікала праблем у выхаванні дзяцей, неабходна , каб патрабаванні бацькоў максімальна супадалі з жаданнямі іх дзяцей.

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.