Згодна з правіламі дарожнага руху з 25 жніўня па 5 верасня.
Мерапрыемства ДАІ «Увага — дзеці!» праходзіць некалькі разоў у год у мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей. Перыяд, калі вадзіцелі павінны ездзіць днём з уключанымі фарамі, доўжыцца каля двух тыдняў. Парушальнікам правілаў пагражае штраф да 3 базавых велічыняў (да 120 рублёў). Тым часам аўтамабілісты павінны перасоўвацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі не толькі ў начны час сутак, але і днём. Мэта мерапрыемства — папярэдзіць ДТЗ з удзелам дзяцей.
Вадзіцелям трэба быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў паблізу школ і дзіцячых садоў, прыпынкаў і ў дварах. Таксама неабходна выконваць хуткасны рэжым і забяспечваць бяспечную перавозку дзяцей.