РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АКЦЫЯ «ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ»

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ СТАРТУЕ РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АКЦЫЯ «ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ»
Яна праходзіць з 14 кастрычніка да 30 кастрычніка.
У мэтах зніжэння колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны невыканання правілаў пажарнай бяспекі і павышэння інфармавання насельніцтва аб магчымасці арганізацыі па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі праводзіцца рэспубліканская акцыя па прадухіленні ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе «За бяспеку разам».
У ходзе акцыі ўпор будзе зроблены на інфармаванне насельніцтва аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
У рамках акцыі ў якасці кансультатыўнай дапамогі ратавальнікі прапануюць грамадзянам звярнуцца ў Пружанскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па нумары 2-99-05 для правядзення праверкі супрацьпажарнага стану жылля інспектарам.
Паважаныя грамадзяне, паклапаціцеся аб сваёй бяспецы

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.