Паступленне дзіцяці ў дзіцячы сад часта выклікае ў яго стрэсавы стан. Гэта абумоўлена тым, што ў корані змяняецца не толькі рэжым дня, звыклы з нараджэння, але і цалкам змяняецца навакольнае асяроддзе дзіцяці. Дзіця ўпершыню растаецца з мамай на цэлы дзень, ён трапляе ў калектыў незнаёмых аднагодкаў і незвычайную абстаноўку. Вялікая колькасць новых асоб, нязвыклая атмасфера дзіцячага калектыву з’яўляюцца прычынамі ўзнікнення стрэсу.
Паступленне дзіцяці ў дзіцячы сад можа быць для яго не толькі хваравітым, але і радасным. Калі педагогі і бацькі аб’ядноўваюць свае намаганні для мэтанакіраванай планамернай падрыхтоўкі маляняці да дзіцячага садка, ён пачынае чакаць гэтай падзеі і хутка прывыкае да новых для яго ўмоў.
З 21 жніўня 2017г. па 31 жніўня 2017г. на базе нашай установы будзе арганізавана работа адаптацыйнай пляцоўкі для дзяцей ва ўзросце ад 2 да 3 гадоў, якія не наведваюць дашкольныя ўстановы і тых, хто паступае ў дзіцячы сад у бягучым навучальным годзе.
Што такое адаптацыйная пляцоўка і якія яе мэты?
Хочацца сабраць на гульнявой пляцоўцы ўсіх удзельнікаў гэтага працэсу — дзіця, педагога і бацькоў — і пры цесным ролевым супрацоўніцтве не толькі пазнаёміцца і пазнаць адзін аднаго бліжэй, але і выпрацаваць адэкватны для ўсіх стыль паводзін, зняць трывогу, атрымаць дакладную і поўную інфармацыю па цікавячых пытаннях .
Асноўнай мэтай адаптацыйнай групы з’яўляецца знаёмства дзяцей і іх бацькоў з жыццядзейнасцю дашкольнай установы, пашырэнне вопыту зносін і ліквідацыя ў малых перажыванняў, баязлівасці і няўпэўненасці ў сабе.
Чым займаецца дзіця падчас наведвання адаптацыйнай пляцоўкі?
Пачынаецца адаптацыйная гульня з прыходу дзяцей у дзіцячы сад, дзе іх гасцінна сустракае выхавальнік і ўключае ў разнастайную дзейнасць, не даючы сумаваць і адчуваць сябе самотна. Дзеці ў суправаджэнні і пры актыўным удзеле законных прадстаўнікоў робяць зарадку, чытаюць кнігі, гуляюць у рухомыя і настольныя гульні, займаюцца мастацкай дзейнасцю, канструіруюць з пяску. Акрамя таго, адбываецца абыграванне асноўных рэжымных момантаў.
Выхавальніку дапамагаюць музычны кіраўнік і кіраўнік фізічнага выхавання. Агульнымі намаганнямі яны змогуць наладзіць добразычлівыя адносіны з дзецьмі, зацікавіць іх.