16 студзеня прайшоў Адзіны дзень ведаў правілаў дарожнага руху пад дэвізам «Зіма цудоўная, калі бяспечная» з мэтай папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Выхаванцы гулялі ў настольныя гульні па правілах дарожнага руху, абыгрывалі сітуацыі паводзін на дарозе з дапамогай макета дарогі, абмяркоўвалі сітуацыі на карцінках.