Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі стартавала акцыя «Увага — дзеці!»
Тэрміны правядзення: 25 мая — 5 чэрвеня. Мэта — папярэдзіць ДТЗ з удзелам дзяцей.
Вадзіцелям: варта перасоўвацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар ці дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці); быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, паблізу ад дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах; выконваць хуткасны рэжым; забяспечваць бяспечную перавозку дзяцей. Найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей у летні перыяд фіксуецца з пятніцы па нядзелю.
Больш за 80 працэнтаў ДТЗ з удзелам дзяцей адбываецца па віне дарослых.