У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ПАЧАЛАСЯ РЭСПУБЛІКАНСКАЯ НАДЗВЫЧАЙНАЯ АКЦЫЯ «ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ»
Яна праходзіць з 22 сакавіка да 30 сакавіка
У мэтах павышэння ўзроўню грамадскай бяспекі праводзіцца рэспубліканская супрацьпажарная акцыя па прадухіленні ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе «За бяспеку разам».
У ходзе акцыі ўпор будзе зроблены на інфармаванне насельніцтва аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
У рамках акцыі ў якасці кансультатыўнай дапамогі ратавальнікі прапануюць грамадзянам звярнуцца ў Пружанскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па нумары 2-99-05 для правядзення праверкі супрацьпажарнага стану жылля інспектарам.
Паважаныя грамадзяне, паклапаціцеся аб сваёй бяспецы.