Нядзеля Бяспекі
У рамках «Нядзелі Бяспекі» выхавацелі дашкольнай адукацыі штодзенна выкарыстоўваюць розныя формы работы з выхаванцамі, накіраваныя на замацаванне правіл дарожнага руху, вырашэнне праблемных сітуацый праз гульню.
Запрашэнне на свята «Развітанне з дзіцячым садам!»
Дарагія нашы бацькі! 29 мая у 10.30 Прыходзьце да нас на свята, каб разам з намі адчыніць дзверы ў новы для нас свет.
Каб яшчэ раз убачыць, як мы выраслі за час знаходжання ў нашым любімым дзіцячым садзе,
як шмат чаму мы навучыліся і якімі сур’ёзнымі і адказнымі мы сталі.
Мы жадаем, каб вы падзялілі з намі радасць нашага першага выпускнога і,
паглядзеўшы на нас, ганарыліся нашымі поспехамі і дасягненнямі.
Сюжэтна-ролевая гульня «Дарога»
Выхаванцы дашкольнай ўстановы замацавалі атрыманыя веды аб правілах дарожнага руху, правілах і месцах паркоўкі. Вырашалі праз гульню праблемнуя сітуацыю » Хто галоўны на дарозе: пешаход ці машына?».
Акцыя «Увага дзеці!»
Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі стартавала акцыя «Увага — дзеці!»
Тэрміны правядзення: 25 мая — 5 чэрвеня. Мэта — папярэдзіць ДТЗ з удзелам дзяцей.
Вадзіцелям: варта перасоўвацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар ці дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці); быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, паблізу ад дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах; выконваць хуткасны рэжым; забяспечваць бяспечную перавозку дзяцей. Найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей у летні перыяд фіксуецца з пятніцы па нядзелю.
Больш за 80 працэнтаў ДТЗ з удзелам дзяцей адбываецца па віне дарослых.
Занятак па адукацыйнай галіне » Падрыхтоўка да навучання грамаце» «У госці да казкі»
У рамках пераемнасці са школай кіраўніцтвам дашкольнай установы на занятак была запрошана настаўнік пачатковых класаў Марчык Таццяна Пятроўна. Занятак па адукацыйнай галіне «Падрыхтоўка да навучання грамаце» падрыхтавала Арцямук А.М. Яна ахапіла ўсе накірункі вобласці праз розныя метадычныя прыемы. Выхаванцы з задавальненнем дапамагалі прачнуцца казачнаму герою, выконвалі заданні, гучна адказвалі на пытанні, вырашалі своечасова узнікаючыя праблемныя сітуацыі, а таксама паказалі свае веды .
График работы
ГУО «Хоревской детский сад Пружанского района»
график работы: понедельник — пятница 7.30-18.00
выходные: суббота, воскресенье
Вышестоящее руководство
Отдел по образованию Пружанского районного исполнительного комитета
Адрес: 225133, г. Пружаны, ул. Ширмы, 17
Режим работы: Понедельник – пятница 08:00 – 17:00
Обед 13:00 – 14:00
Выходной – суббота, воскресенье
Телефон приемной: 8(01632)44-5-59
Электронный адрес: roo@pruzhany.by
Адрес интернет-сайта: www.pruzhany.edu.by
Ф.И.О. руководителя Момлик Александр Константинович
Номер телефона 8(01632) 2 13 45
График личного приема
Среда: 08:00-13.00
Мерапрыемства з супрацоўнікам МНС
Як жа доўгачаканыя для нашых дзяцей вялікія летнія каникулы! Гэты час новых знаёмстваў, новых адкрыццяў, новых уражанняў! Рыхтуюцца да гэтага перыяду і ратавальнікі. У рамках рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Не пакідайце дзяцей адных!» нашу ўстанову наведала супрацоўнік МНС Хавайка І.А. правяла пазнавальнае мерапрыемства з дзецьмі, каб прыцягнуць увагу да праблемы дзіцячага свавольства з агнём, каб знізіць колькасць надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і для забеспячэння іх агульнай бяспекі. Выхаванцы ўважліва слухалі, вырашалі праблемныя сітуацыі, з задавальненнем глядзелі пазнавальныя мультфільмы.