Свята «Маміна краіна»
Цеплынёй атуліць
Сонейка зямлю.
Мілая матуля,
Я цябе люблю.
Мне з табой утульна,
І спяваю я:
«Мамачка,
Матуля,
Любая мая».
Радасны і ветлы,
Зранку над ракой
Паўтарае ветрык
Песеньку за мной.
Каб усе пачулі,
Як спяваю я:
«Мамачка,
Матуля,
Любая мая».
7 сакавіка выхаванцы віншавалі сваіх матуль, бабуль з жаночым днём. Хлопчыкі і дзяўчынкі сумесна з Джынам і выхавальнікамі падарожнічалі па мамінай краіне, з вялікай любоўю чыталі вершы для мам, дарылі рытмічныя танцы, дзякавалі за клапатлівыя бабуліны рукі. Усе госці атрымалі падарункі, зробленыя рукамі сваіх дзяцей. (гл. фотагалерэю)