План мероприятий

                             ЗАЦВЯРЖДАЮ

                                                               Загадчык  ДУА “Хараўскі дзіцячы сад № 34

    Пружанскага раёна»

_______З.М.Стасевіч

ПЛАН

 мерапрыемстваў у рамках акцыі “ Адзіны дзень небяспекі”

20.02.2020 па 28.02.2020г.

Продолжить чтениеПлан мероприятий

Цуды на акне.

Выхаванцы разам з выхавальнікамі садзілі «агарод на акне», які садзейнічае развіццю пазнавальных здольнасцей, назіральнасці, дапамагае больш даведацца аб раслінах. Тым самым развіваюцца эстэтычныя пачуцці, прывіваецца жаданне працаваць і ўменне бачыць вынік працы.

Продолжить чтениеЦуды на акне.

«Мая сям’я – за здаровы лад жыцця»

Кансультацыя для бацькоў

«Мая сям’я – за здаровы лад жыцця»

Усе бацькі хочуць, каб іх дзеці раслі здаровымі, моцнымі, вынослівымі. Але часта забываюць пра тое, што добрыя фізічныя дадзеныя абумоўлены тым ладам жыцця, які вядзе сям’я, рухальнай актыўнасцю дзіцяці. Вынікі апошніх даследаванняў падцвярджаюць, што сучаснае грамадства мала надае ўвагі здароваму ладу жыцця, фізічнаму развіццю чалавека, паколькі становіцца ўсё менш стымулаў для натуральнага руху. Мы жывем у эканомна пабудаваных кватэрах, тэмп сучаснага жыцця змушае нас часта карыстацца асабістым ці гарадскім транспартам, атрымліваць інфармацыю з дапамогай тэлебачання, інтэрнэту — усё гэта патрабуе моцнага здароўя. Фарміраванне здаровага ладу жыцця павінна пачынацца з нараджэння дзіцяці для таго каб у чалавека ўжо выпрацавалася ўсвядомленае стаўленне да свайго здароўя.

Існуе правіла: «Калі хочаш выхаваць сваё дзіця здаровым, сам ідзі па шляху здароўя, інакш дзіця няма куды будзе весці!». Паняцце пра здаровы лад жыцця ўключае ў сябе шмат аспектаў.

Продолжить чтение«Мая сям’я – за здаровы лад жыцця»

“Гендэрнае выхаванне дзяўчынак і хлопчыкаў у сям’і”

Кансультацыя для бацькоў.

“Гендэрнае выхаванне дзяўчынак і хлопчыкаў у сям’і”

Ад таго, як мы выхоўваем нашых дзяцей, якія асабовыя якасці мы ў іх зможам развіць менавіта з улікам іх індывідуальных і гендэрных асаблівасцей, напрамую залежыць тое, якімі жанчынамі і мужчынамі яны ў будучым стануць, якімі бацькамі будуць для сваіх дзяцей. Значэнне перыяду дашкольнага дзяцінства ўплывае на развіццё асобы дзіцяці. Усе важнейшыя якасці асобы, задаткі і здольнасці фарміруюцца менавіта ў дашкольны перыяд. Часта, бацькі забываюць, што дзяўчынкі і хлопчыкі па рознаму бачаць, чуюць, па рознаму ўспрымаюць прастору і арыентыруюцца ў ёй, а  галоўнае — па рознаму асэнсоўваюць усё,  чым сутыкаюцца ў гэтым свеце.

Продолжить чтение“Гендэрнае выхаванне дзяўчынак і хлопчыкаў у сям’і”

Кансультацыя “Якія яны хлопчыкі і дзяўчынкі? Выхоўваем правільна.”

Бацькі часта задумваюцца, як правільна выхоўваць хлопчыкаў і дзяўчынак. І ці адрозніваецца іх выхаванне, ці дзеці ёсць дзеці, і ніякага асаблівага падыходу не трэба? Псіхолагі на гэтае пытанне адказваюць адназначна: выхаванне хлопчыкаў і дзяўчынак, безумоўна, павінна быць рознае. Перш за ўсё, таму, што ў іх зусім розныя псіхалагічныя асаблівасці. А яшчэ таму, што ў любым узросце хлопчыкі патрабуюць да сябе значна больш даверу, а дзяўчынкі чакаюць ад дарослых большага клопату.

Продолжить чтениеКансультацыя “Якія яны хлопчыкі і дзяўчынкі? Выхоўваем правільна.”

Зімовыя забавы

Як заўсёды, нечакана,
Выпаў мяккі  белы снег.

Дзеці весела гуляюць – бабу лепяць лоўка.

Галаву вядром прыбралі
Шалікам прыгожым.
І са снегам віншавалі
Разам з ёй прахожых.

Продолжить чтениеЗімовыя забавы

Чытаем разам

КАК РЕБЯТА ПЕРЕХОДИЛИ УЛИЦУ
Н. Калинина

Пошли малыши гулять. Дошли до угла, на углу — светофор. Горит в светофоре красный свет — значит, нельзя переходить улицу.

Остановились ребята. Ждут, когда зеленый огонек зажжется. А машины едут по мостовой друг за другом, и конца не видно машинам. Стоит посреди улицы милиционер. Посмотрел на ребят. Поднял палочку. Остановились машины. Красный свет погас, зажегся желтый, а потом зеленый.

Можно улицу переходить.

Перешли малыши улицу, стали играть на бульваре. Взял Саша палочку, говорит:

— Я милиционер.

Загудели машины, поехали ребята-шоферы по улицам. А на перекрестке стоит Саша-милиционер. Все шоферы его слушаются.

Поднимет он палочку — машины остановятся. Махнет палочкой — машины поедут.

Никто друг на друга не наезжает, никто друг друга не толкает. Потому что милиционер за движением следит.

 

Продолжить чтениеЧытаем разам

ПРАВІЛЫ БЯСПЕЧНЫХ ПАВОДЗІН НА ДАРОЗЕ

    ПРАВІЛЫ БЯСПЕЧНЫХ ПАВОДЗІН НА ДАРОЗЕ

Каб не стаць ахвярай дарожна-транспартнага здарэння, трэба фарміраваць у дзяцей выконваць правілы бяспечных паводзін на дарозе. Гэтых правіл няшмат, але яны вельмі важныя. І таму неабходна, каб яны ўвайшлі ў звычку.

Продолжить чтениеПРАВІЛЫ БЯСПЕЧНЫХ ПАВОДЗІН НА ДАРОЗЕ