Бяспека на вадзе

Памятка «Бяспека на вадзе»

У маленькіх дзяцей звычайна адсутнічае прыродны страх перад вадой і таму яны смела лезуць у яе, зусім не ўсведамляючы якая пагражае  ім небяспека. Дзеці часта не здольныя адэкватна ацаніць узровень пагрозы, а значыць, асноўная задача па забеспячэнні іх бяспекі на вадзе кладзецца на дарослых. Дзяцей неабходна пазнаёміць з правіламі паводзін на вадзе.

Растлумачыце вашаму дзіцяці асноўныя правілы паводзін на вадзе:

Купайся толькі ў дазволеных месцах.

Вада, вада, кругом вада! Вада з’яўляецца найважнейшым рэчывам на Зямлі, яна займае 71% яе паверхні. Вада — добры сябар і памочнік чалавека. Але на вадзе трэба быць асцярожным, выконваць дысцыпліну і правілы паводзін.

Для купання дзяцей выбіраецца месца, дзе чыстая вада; роўнае пясчанае ці жвіровае дно (без  вострых камянеў, шкла); невялікая глыбіня (да 2 м); няма моцнай плыні (да 0,5 м/з).
Лепш за ўсе купацца на спецыяльна абсталяваных пляжах, у басейнах, купальнях. Папярэдне трэба азнаеміцца з правіламі ўнутранага распарадку месцаў для купання.
Купанне дзяцей праводзіцца пад кантролем дарослых.
Пачынаць купацца рэкамендуецца ў сонечнае зацішнае надвор’е пры тэмпературы вады 17 — 19 °С, паветра 20 — 25 °С.
Перад заплывам неабходна папярэдне абцерці цела вадой.
У халодную ваду заходзіць трэба павольна, асабліва калі гэта першае купанне ў сезоне.
Карыстацца надзіманым матрацам (кругам) трэба з асаблівай асцярожнасцю: матрац можа нечакана здуцца або адплыць далека ад берага.
У вадзе варта знаходзіцца 10-15 хвілін.
Пры навальніцы неабходна неадкладна выйсці з вады, таму што яна прыцягвае электрычны разрад.

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.