«Бяспека на вадзе»

МНС нагадвае: «Бяспека на вадзе!»
У летнія спякотныя дні вада прыцягвае як магніт як дзяцей, так і дарослых, кожны хоча выкупацца ў прахалоднай вадзе, папесціцца пад промнямі сонца, прагуляцца па беразе ракі ці возера. Падчас адпачынку каля вадаёмаў заўсёды трэба памятаць — вада тоіць у сабе небяспеку! Каб Ваш адпачынак быў удалым, варта не забываць правілы бяспечных паводзін у вады.
Нельга:
• Скакаць у ваду з лодак і катэраў, а таксама збудаванняў, не прызначаных для гэтага;
• Ныраць з масткоў, дамбаў, прычалаў, дрэў. Высокіх берагоў;
• Выкарыстоўваць для плавання дошкі, бярвёны, камеры ад аўтамабільных шын і іншае абсталяванне, не прызначанае для купання;
• Ужываць спіртныя напоі;
• Залазіць на папераджальныя знакі, буі, бакены;
• Падплываць блізка да плаўсродкаў;
• Дапускаць у вадзе грубыя гульні, звязаныя з абмежаваннем руху рук і ног;
• Падаваць ілжывыя сігналы бедства;
• пакідаць дзяцей без нагляду;
Што рабіць, калі пачаў тануць?
• перавярніся на жывот ці спіну;
• раскінь рукі і ногі (як мага шырэй);
• не выдыхай цалкам — у лёгкіх павінна заставацца паветра;
• заграбай ваду пад сябе рукамі;
• плыві да берага.
Важна!
Калі ў вадзе нагу звяла сутарга — перавярніся на спіну, паслабся, моцна ўхапі рукой вялікі палец і моцна цягні ступню на сябе (пакуль нага не выпрастацца), плыві да берага.

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.