Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!»

Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!»

🔥🔥🔥З 22 сакавіка па 30сакавіка 2025 года на тэрыторыі Пружанскага раёна пройдзе рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!». Арганізатарам кампаніі традыцыйна выступае Міністэрства надзвычайных сітуацый Рэспублікі Беларусь.

Мэта акцыі: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учынення злачынстваў.

У рамках акцыі ў якасці кансультатыўнай дапамогі ратавальнікі прапануюць грамадзянам звярнуцца ў Пружанскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па нумары 2-99-05 для правядзення праверкі супрацьпажарнага стану жылля інспектарам.

Продолжить чтениеРэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!»

Адзіны дзень ведаў правілаў дарожнага руху пад дэвізам «Бяспечны пераход!»

20 лютага  прайшоў Адзіны дзень ведаў правілаў дарожнага руху пад дэвізам «Бяспечны пераход!» з мэтай папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Выхаванцы абгулялі сітуацыю «Пешаходны пераход» падчас прагулкі на гульнявой пляцоўцы, разглядалі і гутарылі па карцінках, выконвалі замалёўкі ў дапаможніках і інш.

Продолжить чтениеАдзіны дзень ведаў правілаў дарожнага руху пад дэвізам «Бяспечны пераход!»

«Тыдзень нулявога траўматызму».

У мэтах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021-2025 гады ў частцы прасоўвання канцэпцыі «нулявога траўматызму» (Vision Zero) у перыяд з 17 па 22 лютага 2025 года праводзіцца «Тыдзень нулявога траўматызму».
Мэта правядзення: забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму  (недапушчэнне ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыі у гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устараненню.

Продолжить чтение«Тыдзень нулявога траўматызму».

Занятак па правілам пажарнай бяспекі

Занятак па правілам пажарнай бяспекі правяла Хававка Іна Аляксандраўна, інспектар Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Яна абыграла з выхаванцамі сітуацыі, нагадала аб правілах паводін, замацавала атрыманыя веды на практыцы і многае іншае.

Продолжить чтениеЗанятак па правілам пажарнай бяспекі

Прафілактычная гутарка з супрацоўнікамі аб правілах пажарнай бяспекі

06.02.2025 прайшла прафілактычная гутарка з супрацоўнікамі аб правілах пажарнай бяспекі, з удзелам
Хававка І.А. старшага інспектара Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Продолжить чтениеПрафілактычная гутарка з супрацоўнікамі аб правілах пажарнай бяспекі