«Флікеры дзецям купіце, бацькі! Каб на дарозе дзеці бачны былі!»
Флікер (святлоадбівальнік) на вопратцы — на сённяшні дзень рэальны спосаб зберагчы дзіця ад траўмы на неасветленай дарозе. Прынцып дзеяння яго заснаваны на тым, што святло, трапляючы на рабрыстую паверхню з адмысловага пластыка, канцэнтруецца і адлюстроўваецца ў выглядзе вузкага пучка. Калі фары аўтамабіля «выхопліваюць» няхай нават маленькі святлоадбівальнік, вадзіцель здалёку бачыць яркую светлавую кропку. Таму магчымасць, што пешаход або веласіпедыст будуць заўважаныя, павялічваюцца ў шмат разоў.