Акцыя «Павіншуем маму разам»
Наша дашкольная ўстанова разам з намеснікам ППА таксама паўдзельнічалі ў акцыі. У дашкольнай ўстанове прайшла фотовыстава «Мілая, пяшчотная матулечка», для бацькоў была арганізавана фотазона з паштоўкамі.
Вывучаем прафесіі разам
Прафесія-гэта праца, якой чалавек прысвячае ўсё сваё жыццё. Вельмі важна дзіцяці растлумачыць, чаму на зямлі так шмат розных прафесій, для чаго людзі вучацца і працуюць, навошта патрэбна тая ці іншая праца. Выхавацелі дашкольнай адукацыі праз гульню паспрабавалі расказаць пра розныя прафессі.
Акцыя «Мы здаровае пакаленне Брэстчыны»
У рамках акцыі «Мы здаровае пакаленне Брэстчыны» з 18.09.2023 — 29.09.2023 выхавацелямі было арганізавана і праведзена шмат розных забаў, гульняў, занаткаў, гутарак з дзецьмі. Бацькі атрымалі парады па здароваму вобразу жыцця, удзельнічалі ў анкетыраванні.
«Ведай правілы — ідзі бяспечна»
Першы тыдзень верасня прайшоў пад дэвізам «Ведай правілы -ідзі бяспечна».
Выхаванцы з задавальненем гулялі ў розныя гульні, слухалі мастацкія творы, замацоўвалі свае веды праз віктарыны і гульнёвыя сітуацыі. Разам са сваімі бацькамі ўдзельнічалі ў выставе малюнкаў.
Дзень ведаў
Дзіцячы садок вітаў сваіх выхаванцаў 1 верасня музыкай, усмешкамі і цікавымі гульнямі. Калі гэты дзень рабіць для дзяцей святочным, то і далей, кожны год, яны будуць яго ўспрымаць з радасцю
Свята 8 Сакавіка
Ва ўстанове адукацыі адзначылі свята 8 сакавіка нашы выхаванцы. Дзеці спявалі, танцавалі, расказвалі вершы. Кветкі і падарункі, створаныя рукамі парадавалі матуль.