Гуляем разам.
Немагчыма ўявіць сабе развіццё дзіцяці без гульні. Гульня — асноўны від дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту. Сюжэтна-ролевыя гульні дазваляюць дзіцяці ва ўяўнай сітуацыі здзейсніць любыя ролевыя дзеянні. У гульні дзіця такое, якім яму хочацца быць, у ёй дзіця там, дзе яму хочацца быць, яно ўдзельнік цікавых падзей. Ва ўстанове адукацыі для выхаванцаў створаны ўмовы для таго, каб дзеці мелі магчымасць трапіць у свет дарослых праз гульню.