Адзіны санітарны дзень па добраўпарадкаванні
31 кастрычніка прайшоў адзіны санітарны дзень па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Супрацоўнікі ўстановы адукацыі калектыўна выйшлі на ўборку лістоты.
31 кастрычніка прайшоў адзіны санітарны дзень па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Супрацоўнікі ўстановы адукацыі калектыўна выйшлі на ўборку лістоты.
З 30 кастрычніка па 11 лістапада 2024 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь — энергаэфектыўная краіна». Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння (11 лістапада).
Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 № 239-З «Аб энергазберажэнні».
Мэта правядзення акцыі — павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці і ў быце, што з’яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.
Педагогі дашкольнай адукацыі ў рамках пераемнасці са школай 23 кастрычніка наведалі ўрок матэматыкі ў першым класе ДУА » Хараўская сярэдняя школа». Выхавацелям премна было назіраць за свамі выхаванцамі, іх поспехамі і дасягненнямі, гутарыць з іх першым настаўнікам, а таксама атрымаць словы падзякі аб падрыхтоўцы выхаванцаў да школы. У год Якасці асаблівая ўвага надаецца якаснаму выкананню сваіх працоўных абавязкаў, якія можна назіраць праз вынік — падрыхтоўку выхаванцаў. Прайшоў круглы стол з педагогамі, на якім былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва на бягучы навучальны 2024\2025 год.
У рамках «Тыдня бацькоўскага кахання» прайшлі розныя мерапрыемствы: фотавыстава «Мая мама», «Сям’я ў фотааб’ектыве», сумесная выстава работ з прыроднага матэрыялу «Усё нам з татам па плячы», дзеці малявалі сваю сям’ю, чыталі вершы для мам, выраблялі віншавальныя паштоўкі.
24 верасня у нашай установе прайшло мерапрыемства патрыятычнай накіраванасці «Пісьмо аб Беларусі». Задачы: пашырыць уяўленні дзяцей аб гістарычным мінулым нашай краіны, замацаваць уяўленні аб прыродных сімвалах Беларусі (зубр, бусел, кветка васілька, лён, арнамент), развіваць цікавасць і павагу да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, уменні выразнага выканання музычных і паэтычных твораў, выхоўваць пачуццё гонару за сваю краіну, прывіваць любоў да сваёй радзімы.
У нашай установе прайшло мерапрыемства з нагоды Дня Народнага Адзінства. Выхаванцы слухалі вершы пра Беларусь, успомнілі разам з выхавацелем пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь і многае другое.
Першыя заняткі ў гэтым навучальным годзе прайшлі пад назвай «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!» Выхавальнік разам з выхаванцамі ўспомніў аб славутасцях нашай краіны, аб яе прадпрыемствах і арганізацыях, якімі яна ганарыцца.
Выхаванцы дашкольнай установы разам з выхавацелем наведалі помнік загінуўшым салдатам. Навялі парадкі на кветніку, усклалі кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання.
Працоўная дзейнасць у дзіцячым садку — гэта адзін з важнейшых бакоў выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту, які выяўляецца ў азнаямленні дзяцей з працай дарослых, далучэнні да працы, фарміраванні паважлівых адносін вынікам працы і імкнення аказваць пасільную дапамогу дарослым,а таксама якасна выконваць даверанае ім заданне.
У рамках праграмы Года якасці выхаванцы працягваюць знаёміцца з прафесіямі і месцам працы іх бацькоў. Выхаванцы разам з выхавацелем дашкольнай адукацыі Арцямук А.М. наведалі механічны двор у аг.Хорава, даведаліся аб прафесіях дарослых