Новая форма. Прагулачная група.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі з 01.04 2025 года  арганізавана работа прагулачнай групы ва ўмовах кароткачасовага знаходжання дзяцей  з законнымі прадстаўнікамі дзяцей, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі,  З мэтай забеспячэння ранняй сацыялізацыі дзяцей, адаптацыі дзіцяці ранняга ўзросту да новага сацыяльнага асяроддзя, фарміравання ў дзяцей псіхалагічнай гатоўнасці да паступлення ва ўстанову дашкольнай адукацыі.

Продолжить чтениеНовая форма. Прагулачная група.

Мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

У дашкольнай установе напярэдадні дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для выхаванцаў быў арганізаваны прагляд анімацыйнага фільма «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Каляндар свят», а таксама выхаванцы пад гімн Рэспублікі Беларусь узнялі сцяг.

 

Продолжить чтениеМерапрыемствы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Прызер рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон — 2024»

ДУА «Хараўскі дзіцячы сад Пружанскага раена» атрымала дыплом 2 ступені у намінацыі  «Гейміфікацыя ў энергазберажэнні ( настольная гульня)»

Продолжить чтениеПрызер рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон — 2024»

Гісторыя нашай установы адукацыі

У 1987 годзе ў калгасе імя Леніна адкрыўся дзіцячы сад у в.Харава. Спецыяльнае памяшканне не будавалі, а пераабсталявалі былую кантору калгаса.

На першых парах у дзіцячым садзе функцыяніравала адна дашкольная група.

Пачыналі сваю працоўную дзейнасць у дзіцячым садзе загадчык Емяльян Кузьміч Вароніч, выхавацелі Гвоздзік Вольга Мікалаеўна, Краўчук Наталля, памочнік выхавацеля Ярмаш Вольга Міхайлаўна, повар Валянціна Міхайлаўна Грышкевіч.

У 1993 годзе дзіцячы сад быў перададзены ў распараджэнне Пружанскага РАА.

Рашэннем РВК ад 16.11.2009 №2034 дзіцячы сад №34 в.Харава рэарганізаваны шляхам выдзялення з саставу аддзела адукацыі Пружанскага райвыканкама ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Хараўскі дзіцячы сад №34 Пружанскага раёна»

Рашэннем Пружанскага РВК ад 14.11.2022 №1885 дзяржаўная ўстанова адукацыі «Хараўскі дзіцячы сад №34 Пружанскага раёна» перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Хараўскі дзіцячы сад Пружанскага раёна».

Продолжить чтениеГісторыя нашай установы адукацыі

За активное участие

Государственное   учреждение   образования   «Хоревской   детский  сад Пружанского района» награждено грамотой за творческое оформление идеи, представленной при проведении акции «Зарядка для всех!»

Продолжить чтениеЗа активное участие