Сусветны дзень грамадзянскай абароны
Ва ўстанове прайшлі трэніровачныя мерапрыемствы па эвакуацыі, прысвечаныя Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.
Ва ўстанове прайшлі трэніровачныя мерапрыемствы па эвакуацыі, прысвечаныя Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.
З 26.02. па 01.03. 2024 года у дашкольнай ўстанове праходзіў тыдзень нулявога траўматызму. На працягу тыдня з супрацоўнікамі былі праведзены наступныя мерапрыемствы: гутарка аб канцэпцыі, агляд гульнявога надворнага абсталявання, а таксама праверка на якасць замацованай мэблі.
Пазбавіцца з дапамогай запаленай запалкі ад смецця і сухой травы — адзін з самых простых і распаўсюджаных спосабаў уборкі прыватных падворкаў.Агонь на прысядзібным участку або проста паблізу будынкаў можа проста стаць прычынай узгарання і нанесці ўрон, а то і поўнасцю знішчыць пабудовы і прыпаркаваны непадалёк транспарт. Разбушавалася полымя цяжка спыніць, а пацярпець можа не толькі маёмасць, але і сам падпальшчык.
З мэтай папярэджання пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі, а таксама парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да навагодніх і калядных свят. З 11 снежня па 29 снежня на тэрыторыі Пружанскага раёна пройдзе інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Бяспечны Новы год!».
У нашай установе з 16.11.2023 па 24.11.2023 года прайшла антытытунёвая акцыя . Яна ахапіла супрацоўнікаў, выхаванцаў і іх бацькоў.
Выхаванцы разам са сваім выхавацелям Аленай Мікалаеўнай Арцямук гутарылі аб шкодных звычках, выконвалі замалёўкі , чыталі мастацкія творы ў гэтым напрамку. Выхавацелямі былі прапанаваны памяткі- буклеты, праведзена анкетаванне. З супрацоўнікамі установы таксама была праведзена гутарка і прапанаваны памяткі-буклеты.