Мерапремства , прысвечанае Дню Перамогі

У нашай установе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаные Дню Перамогі. Музычны кіраўнік Аляксеенка  В.В. з дзецьмі выканалі пастанову, танцавалі, слухалі ваенныя песні, чыталі вершы. Выхавацелі арганізавалі выставу работ з нагоды свята, правялі экскурсія да памятніка, гутарылі пра герояў і павагу да іх. Супрацоўнікі ўстановы  па месцу жыхарства 9 мая наведалі святочныя мітынгі і ўшанавалі герояў хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеМерапремства , прысвечанае Дню Перамогі

Сусветны дзень аховы працы

Кожны год Міжнародная арганізацыя працы выбірае цэнтральную тэму, да якой неабходна прыцягнуць увагу работадаўцаў і грамадскасці як да нявырашанай праблемы ў сферы ўмоў і аховы працы. Тэма сусветнага дня аховы працы ў 2024 годзе — Уплыў змянення клімату на бяспеку і гігіену працы.
Змяненне ўмоў надвор’я аказвае прыкметнае ўздзеянне на сферу працы, асабліва ўплываючы на бяспеку і здароўе работнікаў. Прыклады прафесійных рызык, якія пагаршаюцца зменамі клімату, уключаюць цеплавы стрэс, ультрафіялетавае выпраменьванне, забруджванне паветра, буйныя прамысловыя аварыі, экстрэмальныя з’явы надвор’я.
Прапагандысцкая дзейнасць з’яўляецца адным з асноўных напрамкаў Глабальнай стратэгіі, а сусветны дзень аховы працы з’яўляецца важным інструментам у частцы павышэння ўзроўню інфармаванасці аб тым, як павысіць бяспеку і палепшыць умовы на працоўных месцах, як садзейнічаць павышэнню палітычнага значэння бяспекі і здароўя на працоўных месцах.

Продолжить чтениеСусветны дзень аховы працы

«Vision Zero» або «Нулявы Траўматызм» пройдзе з 22 красавіка па 27 красавіка

«Vision Zero» або «Нулявы Траўматызм» – гэта новы падыход да арганізацыі прафілактыкі, які аб’ядноўвае тры напрамкі-бяспеку, гігіену працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці.

У мэтах развіцця культуры бяспекі і гігіены працы, у адпаведнасці з канцэпцыяй «Vision Zero», МАСО распрацавала практычны інструмент кіравання, захаванне якога можа дазволіць знізіць вытворчы траўматызм да мінімуму.

 

 

Продолжить чтение«Vision Zero» або «Нулявы Траўматызм» пройдзе з 22 красавіка па 27 красавіка

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. На працягу дзесяцігоддзяў нашы краіны дэманструюць усяму свету непахіснасць дружалюбных і трывалых узаемаадносін. Нашы краіны звязаны мноствам нітак сацыяльных і эканамічных узаемаадносін, у аснове якіх гістарычная супольнасць і духоўная роднасць. Паспяхова рэалізуюцца многія сумесныя праекты, дзякуючы якім нашы дзяржавы набываюць бясцэнны практычны вопыт.

Продолжить чтениеДзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Канцэрт Шоу казачай песні і танца «Маме падабаецца!»

Юбілейны канцэрт Шоу казачай песні і танца «Маме падабаецца!» (г.Мінск)  12 сакавіка навеладі члены прафсаюзнай арганізацыі нашай установы. Двухгадзінны канцэрт уразіў віртуознасцю вакалу і харэаграфіі, душэўнай атмасферай, сучаснымі аранжыроўкамі, інтэрактывам з гледачамі, якасным гумарам.

Продолжить чтениеКанцэрт Шоу казачай песні і танца «Маме падабаецца!»

Віншаванне са святам 8 сакавіка

Моцнага ўсім здароўя, душэўнага спакою, поспехаў ва ўсіх справах,сямейнага дабрабыту, пяшчоты, кахання, цудоўнага настрою.

Пра што марыцца, хай і збудзецца,

Усё кепскае — хай забудзецца,

Ну, а добрае — хай вядзецца

І ўдала ў жыцці ўсё складзецца!

Продолжить чтениеВіншаванне са святам 8 сакавіка

Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны!

Дарагія калегі, віншуем Вас з Днём абаронцаў Айчыны!  Жадаю заўсёды заставацца моцнымі, мудрымі, упэўненымі, смелымі, непераможнымі абаронцамі сваіх сем’яў, сваіх ідэй, сваіх імкненняў і сваіх жыццёвых прынцыпаў. Здароўя вам моцнага, хлопцы, вялікіх магчымасцяў на жыццёвым шляху, нястомных сіл і годных перамог, годных гучных апладысментаў ад блізкіх, сяброў і калег!

 

 

Продолжить чтениеВіншаванне з Днём абаронцаў Айчыны!

Справаздачна-выбарны прафсаюзны сход

7 лютага 2024года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Хараўскі дзіцячы сад Пружанскага раёна» адбыўся справаздачна-выбарны прафсаюзны сход, у якім прыняў свой удзел Сачэўка Іван Васільявіч, старшыня Пружанскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. На сходзе былі падведзены вынікі працы за перыяд з 12.02.2019 па 07.02.2024 года. Удзельніку сходу ацанілі працу прафсаюзнай арганізацыі, як здавальняючую.

Продолжить чтениеСправаздачна-выбарны прафсаюзны сход