Праз гульню рыхтуемся да школы
Шмат разоў выхавальнікам прыходзіцца адказваць на такія пытанні бацькоў: “ Як паводзіць сябе маё дзіця на занятках? Як спраўляецца з заданнямі? Ці не адстае ад другіх?”
Усе гэтыя пытанні бацькі прама звязваюць з падрыхтоўкай да школы. Амаль ніхто не задаў пытанне : “ А як гуляе маё дзіця? Ці ўмее гуляць у розныя гульні?” У прадстаўленні многіх дарослых падрыхтоўка да навучання ў школе і гульня – рэчы несумяшчальныя. Часта даводзіцца чуць : “Колькі можна гуляць, займіцеся справаю!” Выходзіць, што гульня – гэта свавольства, пустая трата часу. А на самой справе гэта не так.