Кампанія МНС «Не прапальвай сваё жыццё»
З 4 па 27 лістапада на Пружаншчыне пройдзе кампанія МНС «Не прапальвай сваё жыццё!»
«Выпіў-закурыў-заснуў» — формула пажару, якая штогод забірае жыцці курцоў. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні — адна з асноўных прычын пажараў у Рэспубліцы Беларусь. Статыстычныя даныя агністых здарэнняў, якія адбыліся па гэтай прычыне, не суцяшальныя: за 10 месяцаў 2024 года ў раёне адбылося 30 пажараў, а гібель склала 2 чалавек.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў перыяд з 4 па 27 лістапада пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Не прапальвай сваё жыццё!».
Работнікі МНС арганізуюць інтэрактыўныя заняткі, майстар-класы па выкарыстанні першасных сродкаў пажаратушэння, аказанні першай дапамогі, нагадаюць аб наступствах згубнай звычкі, прадэманструюць дзеянне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, відэаролікі «Ахвяры згубнай звычкі».
У перыяд правядзення кампаніі пройдзе інтэнсіўная пажарна-прафілактычная работа ў жылым сектары. Работнікі МНС наведаюць домаўладання і кватэры грамадзян, нагадаўшы аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі.
Далучайцеся да мерапрыемстваў МНС, каб перамагчы ў барацьбе са згубнай звычкай, «не прапальваць сваё жыццё» і зрабіць яго бяспечным!