«Бяспека на вадзе»

МНС нагадвае: «Бяспека на вадзе!»
У летнія спякотныя дні вада прыцягвае як магніт як дзяцей, так і дарослых, кожны хоча выкупацца ў прахалоднай вадзе, папесціцца пад промнямі сонца, прагуляцца па беразе ракі ці возера. Падчас адпачынку каля вадаёмаў заўсёды трэба памятаць — вада тоіць у сабе небяспеку! Каб Ваш адпачынак быў удалым, варта не забываць правілы бяспечных паводзін у вады.
Нельга:
• Скакаць у ваду з лодак і катэраў, а таксама збудаванняў, не прызначаных для гэтага;
• Ныраць з масткоў, дамбаў, прычалаў, дрэў. Высокіх берагоў;
• Выкарыстоўваць для плавання дошкі, бярвёны, камеры ад аўтамабільных шын і іншае абсталяванне, не прызначанае для купання;
• Ужываць спіртныя напоі;
• Залазіць на папераджальныя знакі, буі, бакены;
• Падплываць блізка да плаўсродкаў;
• Дапускаць у вадзе грубыя гульні, звязаныя з абмежаваннем руху рук і ног;
• Падаваць ілжывыя сігналы бедства;
• пакідаць дзяцей без нагляду;
Што рабіць, калі пачаў тануць?
• перавярніся на жывот ці спіну;
• раскінь рукі і ногі (як мага шырэй);
• не выдыхай цалкам — у лёгкіх павінна заставацца паветра;
• заграбай ваду пад сябе рукамі;
• плыві да берага.
Важна!
Калі ў вадзе нагу звяла сутарга — перавярніся на спіну, паслабся, моцна ўхапі рукой вялікі палец і моцна цягні ступню на сябе (пакуль нага не выпрастацца), плыві да берага.

 

Продолжить чтение«Бяспека на вадзе»

«Канікулы без дыму і агню»

3 чэрвеня ў Пружанскім раёне стартуе кампанія МНС «Канікулы без дыму і агню!»

МНС нагадвае: паважаныя бацькі, дзядулі і бабулі! Ні ў якім разе не пакідайце малых без нагляду! Не дазваляйце дзецям гуляць з агнём, трымайце запалкі і запальніцы ў недаступных месцах, не падпускайце дзяцей да вокнаў і балконаў. Нагадвайце дзецям правілы бяспечных паводзін у вады, сочыце, каб дзіця не купалася без нагляду. Памятайце, што небяспека ўяўляюць не толькі вадаёмы, але і студні, ванны, вёдры з вадой і дэкаратыўныя сажалкі.
Захаванне жыцця і здароўя дзяцей — гэта агульная задача ўсіх дарослых!

Продолжить чтение«Канікулы без дыму і агню»

Акцыя «Увага дзеці!»

Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі стартавала акцыя «Увага — дзеці!»

Тэрміны правядзення: 25 мая — 5 чэрвеня. Мэта — папярэдзіць ДТЗ з удзелам дзяцей.

Вадзіцелям: варта перасоўвацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар ці дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці); быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, паблізу ад дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах; выконваць хуткасны рэжым; забяспечваць бяспечную перавозку дзяцей. Найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей у летні перыяд фіксуецца з пятніцы па нядзелю.
Больш за 80 працэнтаў ДТЗ з удзелам дзяцей адбываецца па віне дарослых.

 

Продолжить чтениеАкцыя «Увага дзеці!»

Акцыя «Не пакідайце дзяцей адных»

 

Паважаныя бацькі, не пакідаць маленькіх дзяцей адных, вы заўсёды павінны быць побач з імі на адлегласці выцягнутай рукі. Вучыце бяспекі школьнікаў — абмяркоўвайце пытанні бяспекі, расказвайце пра небяспечныя месцы для гульняў і будзьце для дзяцей прыкладам. Далучайцеся да акцыі МНС, дзяліцеся бяспекай з роднымі і блізкімі, сябрамі і суседзямі!

 

Продолжить чтениеАкцыя «Не пакідайце дзяцей адных»