Адным з метадаў работы па экалагічнаму выхаванню з’яўляецца — назіранне за зімуючымі птушкамі, у час якога у дзяцей фарміруецца ўменне даглядаць птушак, дапамагаць ім у халодны перыяд. Падчас прагулак выхаванцы разам з выхавальнікамі кладуць корм у кармушкі.
Сенегіры, сінічкі,
Сыплю вам пшанічкі,
Крупак, крошак хлеба!
Вам жа мала трэба!
Ешце, любыя сябры!
Не ляціце ў лес, бары,
А жывіце ў двары
Да вясенняе пары.
Вось для вас кармушкі,
Птушкі-шчабятушкі,
Нашы весялушкі!