Экалагічнае выхаванне дашкольнікаў

 У дашкольным узросце дзеці найбольш эмацыянальныя, адчувальныя, прыхільныя. Яны ўсё прапускаюць праз сэрца. Дзеці заўважаюць такія дробязі, якія адбываюцца ў прыродзе, на якія дарослыя проста не звяртаюць увагі. Таму ў дашкалят патрэбна фарміраваць уяўленні і паняцці беражлівых, клапатлівых  адносін да навакольнага свету. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае прыклад дарослых. Як яны ставяцца да навакольнага асяроддзя — так і дзіця будзе паступаць. Экалагічнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту — гэта і маральнае выхаванне. Выхоўваецца гуманнае стаўленне і разуменне важнасці ўсяго жывога, імкненне шанаваць, берагчы, абараняць прыроду. У нашым дзіцячым садзе, выкарыстоўваючы   разнастайныя метады і прыёмы, выхоўваем у дзяцей любоў да прыроды, жаданне яе берагчы. Выхаванцы з цікавасцю гуляюць у дыдактычныя экалагічныя гульні,  працуюць у вугалку прыроды, адзначаюць стан надвор’я ў  календары прыроды і інш.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.