ФАРМІРАВАННЕ АСНОЎ БЯСПЕЧНЫХ ПАВОДЗІН ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ Ў СЯМ’І

Развіццё дзіцяці дашкольнага ўзросту ажыццяўляецца пераважна ў двух адукацыйных інстытутах — сям’і і ўстанове дашкольнай адукацыі. Бацькі і педагагічныя работнікі — выхавальнікі адных і тых жа дзяцей. Вынік выхавання можа быць паспяховым тады, калі бацькі і педагогі стануць саюзнікамі. Такое супрацоўніцтва дазваляе лепш пазнаць дзіця, паглядзець на яго з розных бакоў і пазіцый, убачыць у розных сітуацыях. Сёння ў аснове новай філасофіі ўзаемадзеяння сям’і і дашкольнай установы ляжыць ідэя аб тым, што за выхаванне дзяцей нясуць адказнасць бацькі, а ўсе іншыя сацыяльныя інстытуты закліканы дапамагчы, падтрымаць, накіраваць, дапоўніць іх выхаваўчую дзейнасць. Бацькі маюць пераважнае права на навучанне і выхаванне дзяцей. Дашкольная ўстанова можа дапамагчы бацькам у вырашэнні пытанняў выхавання дзяцей, але яна ніколі не зможа канкурыраваць з сям’ёй. Менавіта сям’я з’яўляецца самым магутным сродкам у фарміраванні асобы дзіцяці. Жыццё і навука даказалі, што ўсе беды ў дзяцей, а потым і ў дарослых, тлумачацца памылкамі сямейнага выхавання. Прызнанне прыярытэту сямейнага выхавання патрабуе новых адносін сям’і і ўстановы дашкольнай адукацыі. Навізна гэтых адносін вызначаецца паняццямі «супрацоўніцтва» і «ўзаемадзеянне».Сучасныя даследаванні паказваюць, што практыка ўзаемадзеяння ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і мае патрэбу ў змене, грамадству і сям’і патрэбна большая адкрытасць і прызнанне партнёрскіх правоў бацькоў. У цяперашні час ўзрастае эфектыўнасць работы ўстановы дашкольнай адукацыі з сям’ёй пры ператварэнні яе ў адкрытую сацыяльна-педагагічную сістэму з мэтай стварэння адзінай адукацыйнай прасторы «сям’я — дзіцячы сад».Разам з тым гістарычна склалася так, што прадстаўнікі абодвух сацыяльных інстытутаў занадта доўга дзейнічалі паасобку, каб можна было разлічваць на хуткі эфект на пачатковых этапах супрацоўніцтва. Педагогі часта недаацэньваюць ролю сям’і ў фарміраванні асобы дзіцяці. А разам з тым працэс фарміравання культуры бяспекі асобы шмат у чым вызначаецца сямейнымі адносінамі, «бацькоўскім праграмміраваннем». Менавіта ў рамках сямейнага выхавання фарміруецца светапоглядная, маральная і псіхалагічная гатоўнасць да пераадолення небяспекі.Так у замежных даследаваннях шырока разглядаецца ўплыў стылю бацькоўскіх паводзін на выбар дзіцем мадэлі паводзін. У сем’ях, дзе бацькі ставяцца да дзяцей добразычліва, з разуменнем, патрабуюць ўсвядомленых паводзін, прама і ясна тлумачаць матывы сваіх патрабаванняў, вырастаюць дзеці з высокім узроўнем незалежнасці, упэўненасці ў сабе, актыўнасці, здольнасці разабрацца ў навакольным становішчы, пастаяць за сябе. Калі дзеці больш спадзяюцца на кантроль, строгасць, пакаранне, яны недастаткова ўпэўнены ў сабе, замкнёныя, недаверлівыя. І, нарэшце, менш за ўсё абаронены і ўпэўненыя ў сабе дзеці паблажлівых, непатрабавальных, неарганізаваных бацькоў. Прычына цяжкасцей узаемадзеяння сям’і і ўстановы дашкольнай адукацыі ў нізкім узроўні сацыяльна-псіхалагічнай культуры бацькоў. Большасць сучасных бацькоў ўсведамляюць важнасць адукацыі дзіцяці ў дашкольным дзяцінстве, прывіцця яму культуры бяспекі. Але пры гэтым тыповы бацька прымае нязначны ўдзел у рэалізацыі падобнага стаўлення на практыцы, недастаткова інфармираваны ў галіне выхавання культуры бяспекі ў дашкольнікаў. Большасць з іх лічаць развіццё дзіцяці спантанным працэсам, дапоўненым механічным перайманнем дзіцятам дарослых, а таму не надаюць значэння ўласнай ролі або ролі дзіцячага садка ў працэсе фарміравання культуры бяспекі дзіцяці. Павышэнне бацькоўскай кампетэнтнасці — адзін з найважнейшых накірункаў адукацыйнай работы ўстановы дашкольнай адукацыі. Сучасная сям’я па шэрагу аб’ектыўных прычын мае патрэбу ў дапамозе навакольнага соцыума ў пытаннях выхавання і адукацыі дзяцей, фарміравання асноў бяспекі. Агульнавядома, што бацькі з моманту нараджэння дзіцяці, у перыяд яго маленства і ранняга дзяцінства востра маюць патрэбу ў дапамозе спецыялістаў, але атрымліваюць яе далёка не заўсёды своечасова. Узаемадзеянне сям’і і педагогаў можа адбыцца толькі тады, калі ёсць значная каштоўнасць — гэта здароўе і бяспека дзіцяці. Для дабрабыту дзіцяці, яго бяспекі важна выбраць дакладную стратэгію супрацоўніцтва. З гэтай мэтай намі былі вызначаны задачы педагагічнага ўзаемадзеяння з бацькамі па фарміраванні культуры бяспекі дашкольніка: накіраванасць бацькоў на дзіця, арыентацыя сям’і на фарміраванне асноў культуры бяспекі ў дашкольніка; забеспячэнне бяспекі дзіцяці ў хатніх умовах, на прыродзе; фарміраванне спецыяльных ведаў у галіне культуры бяспекі (псіхалагічныя, педагагічныя, прававыя, медыцынскія, агульная эрудыцыя бацькоў); засваенне бацькамі асноў асобасна- арыентаванай педагогікі зносін з дзецьмі; фарміраванне практычных навыкаў выхавання асобы бяспечнага тыпу, непасрэдны ўдзел бацькоў у адукацыі дзяцей; забеспячэнне цеснага супрацоўніцтва і адзіных патрабаванняў установы дашкольнай адукацыі і сям’і ў пытаннях бяспекі дзяцей. План супрацоўніцтва прапануе некалькі накірункаў: інфармацыйна-аналітычнае (выяўленне інтарэсаў, патрэб, запытаў бацькоў, ўзроўню іх педагагічнай пісьменнасці); познаваўча- практычнае (азнаямленне з адукацыйнай праграмай дзіцячага сада, асаблівасцямі фарміравання ў дашкольнікаў культуры бяспекі; фарміраванне ў бацькоў ведаў і ўменняў у галіне “бяспека жыццядзейнасці”, знаёмства з усімі культурнымі практыкамі па фарміраванні культуры бяспекі дзіцяці (гульня, прадуктыўная, даследчая дзейнасць, чытанне мастацкай літаратуры), мэтанакіраваная адукацыя сваіх дзяцей у дзіцячым садзе і сям’і; наглядна-інфармацыйнае азнаямленне бацькоў з працай установы дашкольнай адукацыі па фарміраванні ў дзяцей культуры бяспекі;  забаўляльнай (усталяванне эмацыянальнага кантакту паміж педагогам, бацькамі і дзецьмі ў працэсе сумесных мерапрыемстваў, партнёрскае ўзаемадзеянне дарослага і дзіцяці). Падрыхтаванасць бацькоў у пытанні выхавання культуры бяспекі дашкольнікаў прадугледжвае шэраг ведаў, уменняў і кампетэнцый, звязаных з ролямі дарослага (па Л.Л. Цімафеевай): «ўзор для пераймання» (наяўнасць каштоўнасных арыентацый, захаванне маральных нормаў, высокі ўзровень уласнай культуры бяспекі); «Сябар» (уменне будаваць прадуктыўныя ўзаемаадносіны з дзецьмі, здольнасць аказваць эмацыянальную падтрымку, суперажываць яго пачуццям, нацэленасць на падтрыманне пазітыўнага вобразу «Я» дзіцяці, адсутнасць адзнак, поўнае прыняцце, павага і давер, шчырасць, непадробная цікавасць да дзіцяці); «Выхавальнік» (асабістая адказнасць за дабрабыт дзіцяці, наяўнасць ведаў пра крыніцы небяспекі, спосабы іх прафілактыкі і пераадолення, уменне ўжываць у дачыненні да дзіцяці атрыманыя тэарэтычныя веды, валоданне эфектыўнымі метадамі выхавання). Комплекс рыс кампетэнтных бацькоў адпавядае наяўнасці ў бацькоўскіх дзеяннях чатырох змярэняў — кантролю, патрабавальнасці да сацыяльнай сталасці, зносін і эмацыянанай падтрымкі. Аналіз практыкі ўзаемадзеяння з бацькамі выхаванцаў установы дашкольнай адукацыі сведчыць, што найбольш прадуктыўнымі метадамі працы з бацькамі з’яўляюцца метады, якія ўключаюць тры віды актыўнасці: мысленне, дзеянне і гаворка, эмацыянальна-асобаснае ўспрыманне інфармацыі. Гэтыя метады адпавядаюць імкненню бацькоў дзейсна удзельнічаць у навучанні, прыўносіць у навучальныя сітуацыі свой уласны вопыт, суадносіць навучальную сітуацыю са сваімі мэтамі і задачамі. У працы з бацькамі мэтазгодна выкарыстанне такіх форм і метадаў, як гульнявыя метады, трэнінгі, мадэліраванне, дыялогі, якія выключаюць дамінаванне якога-небудзь ўдзельніка, накіраваныя на развіццё педагагічнай рэфлексіі, выкарыстанне ведаў і ўменняў, апора на вопыт, хатнія заданні для бацькоў і дзяцей і інш

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.