У 1987 годзе ў калгасе імя Леніна адкрыўся дзіцячы сад у в.Харава. Спецыяльнае памяшканне не будавалі, а пераабсталявалі былую кантору калгаса.
На першых парах у дзіцячым садзе функцыяніравала адна дашкольная група.
Пачыналі сваю працоўную дзейнасць у дзіцячым садзе загадчык Емяльян Кузьміч Вароніч, выхавацелі Гвоздзік Вольга Мікалаеўна, Краўчук Наталля, памочнік выхавацеля Ярмаш Вольга Міхайлаўна, повар Валянціна Міхайлаўна Грышкевіч.
У 1993 годзе дзіцячы сад быў перададзены ў распараджэнне Пружанскага РАА.
Рашэннем РВК ад 16.11.2009 №2034 дзіцячы сад №34 в.Харава рэарганізаваны шляхам выдзялення з саставу аддзела адукацыі Пружанскага райвыканкама ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Хараўскі дзіцячы сад №34 Пружанскага раёна»
Рашэннем Пружанскага РВК ад 14.11.2022 №1885 дзяржаўная ўстанова адукацыі «Хараўскі дзіцячы сад №34 Пружанскага раёна» перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Хараўскі дзіцячы сад Пружанскага раёна».