Выхаванцы вельмі любяць гуляць не толькі са звычайнымі цацкамі, але яшчэ знаходзяць мноства іншых забаў летам на прагулцы. У гэты раз іх увага спынілася на маленькіх каменьчыках: выхаванцы выкладвалі з іх узоры, будавалі дарожкі, а старэйшыя дзеці складалі словы. Гульні так захапілі выхаванцаў, што не заўважылі як праляцеў час прагулкі.