Тэма: “Гульні з пяском”
Сучасныя дзеці жывуць у эпоху інфарматызацыі і камп’ютарызацыі, у іх ёсць шмат сучасных цацак, гульняў і гульнявых дапаможнікаў. Але гульні з пяском не састарэлі, яны адносяцца да найбольш старажытных і любімых забаў чалавечнасці. І да гэтай пары яны дастаўляюць задавальненне дзецям і дарослым. Але гэта не толькі забава. Заняткі з пяском карысныя для здароўя, добра ўплываюць на псіхіку, супакойваюць. Гульні з пяском даюць дзецям магчымасць справіцца з эмацыянальным напружаннем.
Існуе прынцып “тэрапія пяском”, які прапанаваў псіхатэрапеўт Кар Густаў Юнг у 1929 годзе. Менавіта патрэбнасць чалавека “вазіцца” з пяском і яго структура падказалі вялікаму Юнгу гэту ідэю. Па меркаваннях псіхолагаў, пясок убірае негатыўную энергію. Узаемадзеянне з пяском ачышчае энергетыку чалавека, стабілізуе яго эмацыйны стан.
Што патрэбна для гульняў з пяском?
Пясочніца на вуліцы, пясочныя наборы.
У зімовы час, а таксама ў летнія дажджлівыя дні, калі няма магчымасці пагуляць у вулічнай пясочніцы, можна яе стварыць дома.
Для стварэння пясочніцы спатрэбіцца: драўляная скрынка (50x70x8 см), ці пластыкавы кантэйнер.
— чысты прасеяны пясок (можна памыць і пракаліць яго ў духоўцы);
— кінетычны пясок (можна купіць ці зрабіць самім падобны) 1 шклянка крухмалу, 2 шклянкі пяску, 0,5 шклянкі вады, перамяшаць;
— маленькія лялькі, цацкі, казачныя персанажы фігуркі жывёл, расліны, будынкі, можна выкарыстоўваць розны прыродны матэрыял: каменне, шышкі, кавалкі дрэва, насенне (жалуды і інш.) і інш.
Як праводзяцца гульні з пяском?
— Дзецям паказваюць, як можна, глыбока пагрузіўшы рукі ў пясок (рачны, кінетычны або ў пясочніцы), пераціраць яго паміж далонямі, сціскаць, прасейваць, сыпаць, рабіць самамасаж. Варта навучыць дзяцей прагаворваць свае адчуванні:
— “Мне падабаецца апускаць рукі ў гэты пясок”;
— “Я адчуваю цяпло пяску”;
— “Мне прыемна».
Пагуляйце ў гульні для развіцця дробнай маторыкі рук: пальчыкі «ходзяць, гуляюць» па пяску, скачуць, робяць хвалі , гуляюць «на піяніна».
Дзеці з цікавасцю пакідаюць на пяску адбіткі далоняў, пальчыкаў, розных формачак і інш.. Падабаецца ім рабіць адбіткі геаметрычных фігур. Пры гэтым дзеці лепш засвойваюць іх назвы (круг, квадрат, трохвугольнік) і велічыню (вялікі, малы).
Акрамя таго, пясок можна перавозіць, ляпіць з яго «пачастункі» і г. д.
З задавальненнем дзеці шукаюць схаваныя ў пяску прадметы (цацкі, прыродны матэрыял (шышкі, каменьчыкі, жалуды і інш.), лічаць знойдзеныя прадметы. Выкладаюць узоры з крышачак, каменьчыкаў, шарыкаў і інш.
Так сама можна правесці з дзецьмі эксперыменты: “Які пясок?” (сухі ці мокры), “Зрабі мокры пясок”, “Прасей пясок” і інш.
Гуляйце разам з дзецьмі! Тым часам гульні з пяском акажуць добры ўплыў на развіццё пазнаваўчых псіхічных працэсаў: увагі, памяці, мыслення, на эмацыйную сферу дзяцей, на развіццё дробнай маторыкі рук, на ўмацаванне здароўя.