Кансультацыя для бацькоў

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

   Кансультацыя для бацькоў

 “Вучымся размаўляць па-беларуску”

 

Даўно прыйшла да высновы:

У тым, што не ведаю мовы,

Не я, а вы вінаваты,                                               

Любімыя мама і тата.

Я вам адкрываю душу,

Я вас, беларусаў, прашу:

На мове сваёй гаварыце,

Спявайце, як птушкі ў блакіце.

Не пусцім мовы на звод,

Развіццё асобы дзіцяці павінна грунтавацца на роднай гісторыі, на родным фальклоры і літаратуры, народных традыцыях і на роднай мове.  Родная мова з’яўляецца значным  сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнай годнасці. Менавіта мова бацькоў з’яўляецца сродкам духоўнага развіцця асобы дзіцяці. Далучаючы дзяцей да велічнай каштоўнасці і святыні свайго народа, мы будзем садзейнічаць не толькі ўзбагачэнню іх мовы. Як падкрэслівае К. Дз. Ушынскі: «У мове адухаўляецца ўвесь народ, і ўся яго Радзіма…”.

Мова – спосаб жыцця думкі,гэта сродак мыслення. Абыходзіцца з мовай абы-як – значыць і мысліць абы-як.Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодвання дзецьмі беларускай мовай. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба ў ведах, закладваецца трывалы фундамент ведаў роднай мовы. Далучаючы дзяцей да святыняў свайго народа – роднай мовы, мы будзем садзейнічаць не толькі ўзбагачэнню,але і развіццю пазнавальных і інтэлектуальных магчымасцей, пазнання беларускай культуры. Менавіта , родная мова з’яўляецца сувязным звяном у далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, вытокам народнай мудрасці.

Культура беларускага народа найбольш значна выяўлена ў традыцыйных відах народнай творчасці: гульнях, звычаях, казках, песнях, забаўлянках, танцах, музыцы, абрадах, святах, адзенні, творах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Творы народнага мастацтва цешаць нас не толькі сваёй прыгажосцю, мастацкім афармленнем, але заўсёды і абавязкова маюць выхаваўчае значэнне.

Слуханне і разуменне – гэта першая ступень аалодання роднай мовай. Таму, калі дзеці слухаюць дарослых, яны вучацца разумець пачутае, вучацца гаварыць па-беларуску.

Пажадана, каб дарослы не чытаў тэксты, а расказваў іх,  лагічна даносіў думку сваім голасам, інтанацыяй, зацікаўленасцю ў тым,што ён гаворыць. Прыказкі, прымаўкі, вершы дапамогуць даросламу быць цікавым субяседнікам, канцэнтраваць увагу дзяцей на асноўным, уцягваць іх у гутарку, вучыць іх лагічна думаць,рабіць высновы і абагульненні. Падказка дае магчымасць дзіцяці знайсці патрэбнае слова.

Пры дапамозе маленькіх вершаваных форм дзеці будуць засвойваць фанетыку беларускай мовы, вучыцца разумець і гаварыць па-беларуску, далучацца да паэзіі. Вельмі важна, каб у дарослых было добрае вымаўленне, каб яно служыла ўзорам для дзяцей. Таму трэба звяртаць увагу на асаблівасці беларускай фанетыкі.

Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы. Трэба далучаць дзяцей да багацця літаратурнай спадчыны народа, высокамастацкіх  даступных  літаратурных твораў.  Таксама мы павінны выхоўваць цікавасць да мастацкага слова (казак, пацешак, вершаў, загадак, апавяданняў).

Нельга вывучаць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка. А для гэтага неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця “завучыць”, а падштурхнулі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з дарослымі, сябрамі.

Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Будзем выхоўваць дзяцей добрымі, разумнымі,дапытлівымі і ўважлівымі да ўсяго.

Мы забыць сваю мову не мусім,

Каб агеньчык яе не ачах.

Пазнаюць нас, што з Беларусі,

Па гаворцы, па нашых вачах.

Ціха звоніць у полі калоссе,

Зоркі свецяцца ў вышыні.

Наша родная мова прыносіць

Столькі ласкі, святла,цеплыні.

П. Прыходзька.

Дык давайце будзем з вамі шанаваць нашу мову, ганарыцца, што яна такая прыгожая, дасканалая, і старанна вывучаць яе.

 

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.