Кансультацыя для выхавальнікаў

Тэма: “Бяспека дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстанове адукацыі і дома”

Фарміраванне асноў бяспекі і жыццядзейнасці выхаванцаў ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі з’яўляецца актуальнай і значнай праблемай, паколькі абумоўлена аб’ектыўнай неабходнасцю    інфармавання  выхаванцаў пра правілы бяспечных паводзін, набыцця бяспечных паводзін у быце.

Важна на толькі засцерагаць дзіця ад небяспекі, але і падрыхтаваць яго да сустрэчы з магчымымі цяжкасцямі, фарміраваць уяўленне пра  найбольш небяспечныя сітуацыі, пра неабходнасць выконвання правіл бяспекі, прывіваць дзецям навыкі бяспечных паводзін у быце сумесна з бацькамі, якія выступаюць для дзяцей прыкладам для падражання.

Пры азнаямленні выхаванцаў з пачатковымі асновамі бяспекі павінны быць вызначаны наступныя мэты:

  • Фарміраванне асноў па захаванню і замацаванню здароўя;
  • Выхаванне бяспечных паводзін, здольнасці прадбачыць бяспечныя сітуацыі, па магчымасці іх пазбягаць, пры неабходнасці – дзейнічаць;

Работа з дзецьмі па бспецы жыццядзейнасці ўключае рад задач:

  • Знаёмства з бытавымі крыніцамі бяспекі, з неабходнымі дзеяннямі ў выпадку небяспекі, фарміраванне ўяўлення пра спосабы бяспечных паводзінах у быце;
  • Выхаванне граматнага пешахода;

Рэалізацыя задач і фарміраванне першасных асноў бяспекі здзяйсняецца з улікам наступных асноўных прынцыпаў:

  • Сістэмнасць і паслядоўнасць (любыя новыя веды ў навучанні дзяцей абапіраюцца на ўжо асвоеныя веды раней);
  • Даступнасць (ускладненне матэрыялу адбываецца з улікам узроставых асаблівасцей дзяцей);
  • Уключэнне ў дзейнасць (гульнявую, пазнаваўчую, пошукавую і іншыя віды);
  • Нагляднасць;
  • Уключэнне задач ў разнастайныя віды дзейнасці;

Этапы рэалізацыі задач:

1 этап — зацікаўленасць выхаванцаў, удакладненне і сістэматызацыя ўяўленняў дзяцей пра правілы бяспекі;

2 этап – увесці правілы ў жыццё выхаванцаў, паказаць разнастайнасць іх праяўленняў у жыццёвых сітуацыях, практыкаваць ва ўменні прымяняць гэтыя правілы;

3 этап – на аснове засвоенных навыкаў і ўменняў дапамагчы свядома авалодаць рэальнымі практычнымі дзеяннямі;

Формы арганізацыі  вучэбна-выхаваўчага працэсу:

— заняткі, гульні;

— завучванне вершаў;

— падбор ілюстрыраванага матэрыялу;

— гутаркі;

— дыдактычныя гульні;

— рухомыя гульні;

— сюжэтна-ролевыя гульні;

— чытанне мастацкай літаратуры;

— тэатралізаваныя прадстаўленні;

— разглядванне ілюстрацый па тэме “бяспека”;

— назіранні;

— экскурсіі;

— прагляд мутфільмаў;

— працоўная дзейнасць;

— адгадванне загадак;

— забавы;

— абыгрыванне сітуацый правільных і няправільных паводзін;

— асабісты прыклад дарослых;

Разам з традыцыйнымі формамі навучання ва ўстанове адукацыі, вялікая ўвага надаецца арганізацыі розных відаў дзейнасці і набыццю дзецьмі вопыту. Так як, чаму мы выхаванцаў навучым, яны павінны ўмець прымяняць ў рэальным жыцці, на практыцы.

Дзеці трапляюць  у розныя жыццёвыя сітуацыі, у якіх яны могуць проста разгубіцца. Па-першае, патрэбна даваць дзецям неабходныя ўяўленні і навыкі пра нормы паводзін. Па-другое, навучыць свядома дзейнічаць у тых ці іншых абставінах, дапамагчы выхаванцам авалодаць элементарнымі паводзінамі дома,  на вуліцы, у транспарце. Па-трэцяе, развіваць у дзяцей самастойнасць і адказнасць.

Для фарміравання навыкаў бяспечных паводзін у дзяцей дашкольнага ўзросту неабходна стварыць прадметна-развіваючае асяроддзе ў групе:

Вугалок бяспекі (павінен адпавядаць узроставым асаблівасцям выхаванцаў):

  • Наглядныя і ілюстрыраваныя матэрыялы па фарміраванню навыкаў і ўменняў бяспекі жыццядзейнасці;
  • Дыдактычныя гульні. Напрыклад: “Святлафор”, “Пазнай, які знак?”, “Правілы паводзін” і інш.;
  • Сюжэтна-ролевыя гульні. Напрыклад: “Мы – пажарныя”, “Міліцыя” і інш.
  • Цацачныя тэлефоны з нумарамі тэлефонаў пажарнай бяспекі, міліцыі, “хуткай дапамогі”.
  • Атрыбуты да рухавых гульняў.
  • Макеты, цацкі спецыяльнай тэхнікі.

На гульнявой пляцоўцы  макет дарогі з дарожнымі знакамі  і машынамі( для фарміравання практычных уменняў ужывання правіл паводзін на дарозе).

Бібліятэка, у якой маецца пазнаваўчая і мастацкая літаратура, фотаальбомы, ілюстрацыі для разглядвання і абмяркоўвання розных сітуацый.

Узаемадзеянне з сем’ямі выхаванцаў – адзін з найважнейшых накірункаў выхаваўча-адукацыйнай работы ва ўстанове адукацыі. Так як усе задачы звязаныя з бяспекай дзяцей не магчыма вырашыць у абмежаваннях установы адукацыі.  Нішто не выхоўвае з такой перакананасцю, як наглядны прыклад дарослых.

Мэта ўзаемадзеяння з сем’ямі выхаванцаў – растлумачыць актуальнасць, важнасць праблемы бяспекі дзяцей, павысіць адукацыйны ўзровень бацькоў па тэме.

У рабоце з бацькамі выкарыстоўваюцца розныя формы ўзаемадзеяння:

— наглядна-інфармацыйныя: размяшчэнне інфармацыі ў бацькоўскім кутку, кансультацыі, памяткі.

— калектыўныя: бацькоўскія сходы, семінары-практыкумы, арганізацыя выстаў, сумеснае правядзенне свят, актыўных адпачынкаў, забаў.

— індывідуальныя: правядзенне апытаў, анкетаванне бацькоў, гутаркі;

— размяшчэнне інфармацыі на сайце ўстановы адукацыі.

Атрыманыя ўменні і навыкі выхаванцы змогуць   ужываць на  практыцы.

Атрыманы вопыт дазволіць  выхаванцам пазбегчы небяспечных сітуацый.

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.