Лета чароўная пара года. Яго любяць дарослыя і дзеці. Улетку можна ўдосталь нагуляцца, пабегаць, адпачыць, падрасці, даведацца шмат новага. Галоўная задача ўстановы адукацыі ў летні аздараўленчы перыяд арганізаваць жыццё выхаванцаў так, каб кожны дзень прыносіў ім шмат новага, быў напоўнены цікавым зместам, каб ўспаміны пра летнія дзянькі, гульні, паходы, святы і забавы яшчэ доўга радавалі іх. З першага чэрвеня дашкольная ўстанова пераходзіць на працу ва ўмовы летняга распарадку дня. У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі працягласць летняга аздараўленчага перыяду (летніх канікул) ва ўстанове дашкольнай адукацыі складае 90 дзён. Летні перыяд у дзіцячым садзе прынята называць аздараўленчым, і ён мае свае асаблівасці. Задача дзіцячага сада складаецца ў тым, каб максімальна выкарыстаць спрыяльныя для ўмацавання здароўя дзяцей ўмовы летняга часу. Змест адукацыі дзяцей у летні перыяд рэалізуецца ў партнёрскай дзейнасці дарослага з выхаванцамі. У перыяд летняга аздараўленчага перыяду прыярытэтным з’яўляецца арганізацыя дзейнасці дзяцей фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай накіраванасці. У дашкольнай установе ў перыяд летніх канікул праводзіцца фізкультурна-аздараўленчая работа, якая ўключае:
- ранішнюю гімнастыку; • фізкультурныя заняткі (гульнявыя, сюжэтныя, тэматычныя);
- рухомыя гульні і фізічныя практыкаванні на прагулцы;
- актыўныя адпачынакі
- самастойную рухальную дзейнасць;
- загартоўванне натуральнымі прыроднымі фактарамі (паветра, вада, сонца). У летні перыяд ствараюцца спрыяльныя ўмовы для рухальнай актыўнасці дзяцей. Усе кампаненты фізкультурна — аздараўленчай работы праводзяцца штодня на паветры.
Мастацка-эстэтычная праца, якая ўключае:
- выяўленчую дзейнасць (маляванне, лепка, аплікацыя, канструяванне, дзіцячы дызайн);
- музычную дзейнасць выхаванцаў;
- азнаямленне з творамі мастацкай літаратуры і фальклору.
З мэтай стварэння эмацыйнага камфорту дзяцей у летні аздараўленчы перыяд арганізуецца:
- уключэнне выяўленчай дзейнасці ў дзіцячыя святы;
- правядзенне забаў, якія ўключаюць эксперыментаванне дзяцей з выяўленчымі і прыроднымі матэрыяламі, садзейнічаюць замацаванню уяўленняў пра віды, жанры мастацтва, сродкі мастацкай выразнасці;
- арганізацыя творчых майстэрняў, займальных гульняў, гульняў з пяском. Пры арганізацыі музычнай дзейнасці з выхаванцамі праводзяцца:
- музычна-дыдактычныя гульні, музычныя віктарыны;
- ўключэнне музычных твораў, якія увасабляюць «летнія» вобразы (А. Вівальдзі, П. І. Чайкоўскага і інш.);
- самастойная музычная дзейнасць дзяцей (выкананне песень і танцаў, арганізацыя сюжэтна-ролевых гульняў з «музычнымі» сюжэтамі).
Такім чынам, лета ў дзіцячым садзе — гэта насычаная пара, напоўненая смехам, радасцю і весялосцю.